Спіс

Верасень. Са школьных гадоў падхлынае падсьвядома настрой: «вучыцца, вучыцца й яшчэ раз вучыцца».
Новы навучальны год арганізавалі мне і ў спэцкамэндатуры – ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні адмоўлена («ня стаў на шлях раскаяньня і супрацоўніцтва з адміністрацыяй»). Значыць, Богу ўгодна, каб Сітна навучыла мяне яшчэ нечаму.Верасень. Са школьных гадоў падхлынае падсьвядома настрой: «вучыцца, вучыцца й яшчэ раз вучыцца».
Новы навучальны год арганізавалі мне і ў спэцкамэндатуры – ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні адмоўлена («ня стаў на шлях раскаяньня і супрацоўніцтва з адміністрацыяй»). Значыць, Богу ўгодна, каб Сітна навучыла мяне яшчэ нечаму.

З новага навучальнага году «Гісторыю Беларусі» пачынаюць пераводзіць на расейскую. У Сітне гэтыя падручнікі пакуль што па-беларуску, хаця й платна – кошты за год карыстаньня расьпісаныя для кожнае клясы й расклееныя ў абвестках па леспрамгасе. Зрэшты, калі добра пакапацца, любая беларуская вёсачка – самы жывы й бясплатны падручнік па гісторыі Беларусі.

Вось, прыкладам, тое ж Малое Сітна з навакольлем….

Разьмешчаная ля вытоку Палаты з возера Ізмок, у нейкай паўсотні кілямэтраў ад Полацку, вёска так і просіцца ў сьпіс старажытных паселішчаў палачанаў. Тысячагодзьдзе таму, калі галоўнымі шляхамі ў гэтым лясным ды балоцістым краі былі рэчкі – ці мог Рагвалод абмінуць гэткі выгодны стратэгічны пункт сваіх уладаньняў? За 10 км ад Сітна на лясных ручаях знойдзеныя дзіўныя вялікія колы, запоўненыя смалой. Вельмі падобна на прыкметы старажытнага волаку, калі ўлічыць, што Палата геаграфічна ўлучаецца ў адну з вэрсіяў шляху з «варагаў у грэкі»…
А калі дадаць, што праз Малое Сітна праходзіць яшчэ й стары гасьцінец з Полацку на Невель, і далей да Пскова ды Ноўгарада Вялікага – дык ці ня тут у 980-м ішоў на Полацак Уладзімер?.. І ці ня гэтай лясной дарогаю ўжо ў 1066-м Усяслаў Чарадзей вырушыў здымаць званы з Сафіі Наўгародзкай?..

Дзесьці ў гэтых мясьцінах – ваколіцах Полацку – паводле паданьня, на мяжы І і ІІ тысячагодзьдзяў прапаведаваў і быў пахаваны славуты Торвальд Вандроўнік, адзін зь першых хрысьціянскіх місіянэраў у Беларусі. Гісторык Алесь Белы выслаў мне вытрымку зь «Беларускай энцыкляпэдыі», дзе як на адно зь верагодных месцаў магілы Торвальда (высокая гара ў Дрофне) указваецца на Дрэтунь (8 км нацянькі ад Сітна).

Вось вам, калі ласка, і разгорнутая ілюстрацыя да тэмы пашырэньня хрысьціянства, заснаваньня беларускай дзяржаўнасьці й змаганьня за незалежнасьць – у адным асобна ўзятым сельсавеце.

У 1563-м, на пачатку Інфлянцкай вайны, стратэгічнае становішча Сітна ацаніў Іван Жахлівы – і пабудаваў на насыпаным узгор’і ля вытокаў Палаты, якраз насупраць вёскі, драўляную фартэцу. У 1566 вялікалітоўскі ваявада Біруля фартэцу спаліў. Маскавіты ізноў адбудавалі ўмацаваньне – але пасьля вяртаньня Полацку ў 1579 Сьцяпан Батура штурмам узяў Сітна і зьнішчыў стралецкую залогу.

Знаходка Андрэя Катлярчука, гісторыка з унівэрсытэту Стакгольму, які даведаўся пра кальвінісцкага шляхціца, высланага на пажыцьцёвую службу ў «Замак Сітна на мяжы з Расеяй» у сярэдзіне XVIII ст. пераконвае, што зруйнаваная Батурам фартэца была адноўленая як памежны замак (найверагоднй, пасьля Андрусаўскага міру 1667 г.) і функцыянавала, падобна, да самага 1-га падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г.

Сіценскія карані ўгадваюцца і ў прозьвішчы Сімяона Полацкага – « Пятроўскі-Сітняновіч». І хаця Сітняновічам звалі айчыма Сімяона, а сапраўдны ягоны бацька меў прозьвішча Пятроўскі, але ля той жа Дрэтуні, па дарозе з Полацку да Сітна, знаходзім і вёсачку Пятроўшчына.

У 1812-м па дарозе Полацак–Невель на Пецярбург наступаў корпус напалеонаўскага маршала Сэн-Сіра. Не даяжджаючы Дрэтуні, падарожнік з Полацку заўважыць указальнік: «Конны Бор. 2 км». Тады, два стагодзьдзі таму, у гэтым месцы стаяла кавалерыя Сэн-Сіра. Корпус, спынены расейцамі ў бітве пад Клясьціцамі (каля 7 км ад Сітна, на мяжы з Расеяй) заняў пазыцыі й зрабіў фартыфікацыйныя ўмацаваньні якраз у раёне Алешчы – Сітна. Расказваюць, што яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя сюды, на хутар Асоўцы, што ў 3 км ад Сітна, прыяжджала піцерская экспэдыцыя з мэталашукальнікамі, спрабуючы знайсьці шматпакутныя «напалеонаўскія скарбы».
Сітна тройчы згадваецца ў «Шляхціцу Завальні» Яна Баршчэўскага…

Перакананы: ніякая Лінія Сталіна ня вытрымае прамое канкурэнцыі з маласіценскім турысцкім маршрутам. Тым больш, што ў 1944-м, падчас савецкай апэрацыі «Багратыён» на паўднёвай ускраіне Сітна (хутар Мураўішча) знаходзіўся штаб І Прыбалтыйскага фронту. Вяскоўцы, паказваючы былы будынак штабу, зьездліва камэнтуюць: «Бач, генэрал Баграмян спрытны быў – хату заняў самую маленькую, але ж каля лесу. Чуць нямецкі налёт, скокнуў з парога – і адразу ў хмызьняк».

Лукашэнка за ўсе 12 гадоў у сіценскім сельсавеце так і не падбываў – таму й ягонага сьледу ў нашым падручніку гісторыі не застанецца. Затое і Алешчу, і Малое Сітна ў 2005-2006 гг наведваў Аляксандар Мілінкевіч…

У Новай Беларусі – Беларусі Адраджэньня, эўрапейскай адукацыі й моцнага мясцовага самакіраваньня – кожная вёсачка й кожны горад будуць на правох школьнага прадмету вывучаць побач з нацыянальнай гісторыяй і сваю ўласную гісторыю на сваёй роднай мове.

Бо ці ж не з усьведамлеьня, хто мы, адкуль мы й куды мы ідзем, пачынаецца нацыянальнае абуджэньне?

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі