Спіс

Малое Сітна – надзвычай маўклівая вёска. Жывую гаворку ці сьмех пачуеш рэдка. Постаці вяскоўцаў прыгорбленыя, вочы амаль заўжды долу, вусны падцятыя. Справы такія, што казаць няма чаго. Ціхарацца тут дзеля прыгнечанасьці, страху ды замаскаванага пад абыякавасьць адчаю.Малое Сітна – надзвычай маўклівая вёска. Жывую гаворку ці сьмех пачуеш рэдка. Постаці вяскоўцаў прыгорбленыя, вочы амаль заўжды долу, вусны падцятыя. Справы такія, што казаць няма чаго. Ціхарацца тут дзеля прыгнечанасьці, страху ды замаскаванага пад абыякавасьць адчаю.

Умовы, праца і звычкі ў сіценцаў рабскія. Прыкрыкне на іх начальства, бы пугай хвастане, плацяць капейкі, і возяць на працу то ў вахтоўцы без тармазоў, то ў адкрытым кузаве грузавіка, то ўвогуле ў закратаванай «тэхдапамозе», што ўзімку прамярзае да шэрані на сьценах. Вось Сітна й маўчыць.

Але, калі прыслухацца, з амаль магільнае цішы точацца гукі свабоды.

Свабода гучыць у тых сама менш чатырох сіценскіх хатах, дзе настройваюць радыё «Свабода», і ў работніцкай бытоўцы, дзе зьмена сядае вакол прывезенага Вінцэсем Мудровым прымача, каб паслухаць «Праскі акцэнт».

Свабода гамоніць у Белым Доме (так тут называюць васьмікватэрны леспрамгасаўскі інтэрнат зь белае цэглы), дзе ў вітальні ў лесавіка Аляксандра наведнікаў сустракае плякат пачатку 1990-х са статуяй Свабоды й дзе насельнікі абмяркоўваюць, як памяняць мясцовую ўладу, што не рамантуе жытла, ня чысьціць студняў і не вывозіць сьмецьця.

Свабода вітае цябе пры сустрэчы зь сіценцамі дарослымі й дзецьмі, якія носяць белыя й чырвоныя значкі з крыламі «Я за свабоду!» – нягледзячы на заўвагі ўчастковага («ужо ў апазіцыю паўступалі?..») або дырэктаркі ў школе («што гэта за анцігасударсьцьвенная паліціка?!»).

Свабода сьпявае ў кампутарах ды плэерах тутэйшай маладафронтаўкі й хлопцаў зь лясьніцтва, што ўпадабалі «Песьні Свабоды»…

Па ўсёй краіне рух «За Свабоду» пакуль яшчэ не грыміць, не скандуе, не ракоча хорам – але ўжо растрэсквае тоўшчу немасьці дзясяткамі й сотнямі тысячаў пазыўных.

Свабода сыгналіць з тых вокнаў, дзе 16 дня кожнага месяца ўвечары запальваюцца сьвечкі. Свабода адгукаецца ў сэрцах тых беларусаў, хто зьбіраецца прыйсьці на суд па справе «Маладога фронту» ў якасьці сьведкаў салідарнасьці. Свабода падае голас нават з камэраў Зьмітра Дашкевіча, куды лідэра беларускай моладзі зьмясьцілі разам з хворымі на СНІД ды сухоты, Міколы Астрэйкі, у якога нарадзілася дзіця, Аляксандра Казуліна, які пачаў галадоўку пратэсту.

Але самая вялікая й розгаласная плошча Свабоды ў Беларусі (больш за 1500 квадратных мэтраў) цяпер знаходзіцца ў менскім мікрараёне Сухарава ў будынку Эвангельскай царквы «Новае жыцьцё». Былы калгасны кароўнік, перароблены хрысьціянамі праз эўрарамонт у дом малітвы, які рэжым хоча адабраць і ў якім людзі мусяць трымаць галадоўку-пост, – вось сымбаль твой, забыты краю родны! І зьвярніце ўвагу, на якой мове выраблены галоўны плякат акцыі, на якой удзельнікі галадоўкі ўсё часьцей даюць інтэрвію, на якой пачынаюць маліцца. На мове свабоды – па-беларуску.

На гэтай мове сьпяваюць музыкі-пачаткоўцы, друкуюцца значкі, саколкі ды ўлёткі, на гэтай мове гамоніць Інтэрнэт. Беларуская мова – ужо ня проста мова супраціву. Гэта мова свабоды. Мова мужнасьці. Мова веры.

Пэўна ж, калі Госпад Бог даў нам, беларусам, сваю мову – дык і зьвяртаецца Ён да нас па-беларуску.

Хто мае вушы, каб чуць – няхай чуе.

«Ня хлебам адзіным жыве чалавек…» – сьцьвярджаюць усе галадоўнікі 2006-га. «…А ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых», – удакладняе Эвангельле (Лукі 4:4).

Бо слова, мова – гэта тое, што найболей адрозьнівае чалавека аж жывёлы і наймацней выяўляе ў ім вобраз і падабенства Божае.

А свабода…

Свабода – найвялікшае пракляцьце для чалавека, але адначасна і найвялікшае дабраславеньне. Праз свабоду выбару, вольную волю, чалавецтва ўпала ў грэх – але маюць Ісуса Хрыста – і збаўляюцца. Разам са свабодай Магутны Бог даў нам права на памылку, разам з гэтым правам – магчымасьць пакаяньня. І разам з пакаяньнем – жыцьцё вечнае ў вечнай свабодзе.

Вось чаго больш, чым хлеба, прагнуць хрысьціяне з «Новага Жыцьця». Вось за што моліцца за кратамі Зьміцер Дашкевіч. Вось да чаго прыслухоўваюцца ў галасох свабоды сіценцы, віцьбічы, менчукі.

«Дзе Дух Гасподні – там Свабода!» – кажа Біблія. А дзе Дух Божы і Слова Божае – там нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі