Спіс

Пасьля Чарнобылю беларусы сапраўды жахнуліся бязьвіднае, усюдыіснае сьмерці — і адчайна рвануліся да жыцьця. Пэрыяд ядравага распаду СССР аказаўся самым плённым у найноўшай гісторыі Беларусі, бо даў штуршок нацыянальнаму адраджэньню, дзяржаўнай незалежнасьці й хрысьціянскаму рэнэсансу.Ад Чарнобылю да Малога Сітна больш як паўтысячы кілямэтраў. Дазымэтар паказвае тут норму, лейкемія ды рак шчытападобнай залозы рэгіструюцца ў раённым шпіталі зрэдку, і тутэйшыя жыхары ўжо адвыклі сьпісваць усе беды на калісьці папулярную «радыяцыю». Але адчуваньне адчужанасьці штогод тут толькі мацнее, не раўнуючы як у Хойніках ці Краснапольлі. Зямля занядбаная й засьмечаная, скрозь хаты з закалочанымі дошкамі вокнамі, люд наколькі малалікі, настолькі й смурны — такое ўражаньне, што нейкая нябачная, сьмяротная сіла горшыць край з самых зачумленых гушчараў. Павальнае п’янства, паўсюднае паленьне, звыклы мат пры дзецях і ня менш звыклая распута бяз сораму, усеагульная млявасьць і ашаламляльная абыякавасьць да жыцьця: відавочны пэрыяд напаўраспаду.

А дваццаць гадоў таму менавіта Чарнобыль стаў ударам звону, які скалануў і агромністую савецкую імпэрыю, і Беларусь, заклікаючы ня проста да перабудовы, а да ўсенароднага пакаяньня. Пасьля Чарнобылю, што пранікае да атамаў і генаў, уявіць сабе рэальнасьць грэху, пекла й д’ябла нацыі аказалася значна лягчэй. Вось чаму Чарнобыльскі шлях ужо пры канцы 1980‑х зрабіўся галоўнай нашай маніфэстацыяй.

Пасьля Чарнобылю беларусы сапраўды жахнуліся бязьвіднае, усюдыіснае сьмерці — і адчайна рвануліся да жыцьця. Пэрыяд ядравага распаду СССР аказаўся самым плённым у найноўшай гісторыі Беларусі, бо даў штуршок нацыянальнаму адраджэньню, дзяржаўнай незалежнасьці й хрысьціянскаму рэнэсансу.

Але вось сёньня, калі чарнобыльскі страх у масавай сьвядомасьці расьсеяўся, раптам выявілася, што ёсьць рэчы страшнейшыя за чацьвёрты энэргаблёк. У Беларусі няўхільна сьпіваецца больш за мільён чалавек. Паводле апошняга перапісу, 60% беларусаў не карыстаюцца беларускай мовай. У адным толькі Менску штогод робіцца па 50 тысячаў абортаў. І пры гэтым большасьць жыхароў Беларусі, згодна з апошнімі сацыялягічнымі апытаньнямі, лічыць: краіна разьвіваецца ў слушным кірунку.

Радыяцыйныя хмары накрылі 1/5 тэрыторыі Беларусі й сталі прычынаю сьмерці тысячаў. Духовы Чарнобыль ахапіў усю краіну й павольна, але мэтанакіравана нішчыць мільёны.

І што характэрна: сёньняшняя ўлада, паводле вызначэньня пакліканая ліквідаваць наступствы любое, ці то прыроднае, ці то тэхналягічнае, ці то маральнае катастрофы, — робіць роўна супрацьлеглае. І заклік зноў засяляць заражаныя чарнобыльскія вёскі, і палітыка ў галіне ідэалёгіі і выяўляюць дзіўную, але несумненную пасьлядоўнасьць.

Хлусьня, відавочная й самазабыўная, на экранах штодня; суцэльны страх, што робіцца нармалёвым тонусам грамадзтва; гістэрычная нянавісьць да «ворагаў» і «Захаду» — усё гэта запускае ядравую рэакцыю маральнага распаду для ўсяе нацыі. Чарнобыль зь ягонай злачыннай безадказнасьцю й замоўчваньнем вынікаў выбухнуў у задушлівай атмасфэры застою. Сёньняшняя беларуская стабільнасьць настолькі ж выбухованебясьпечная.

Галоўная афіцыйная газэта краіны друкуе то бязбожны маніфэст, то опус пра сямейныя здрады, якія, маўляў, ратуюць шлюб; хрысьціянаў штрафуюць за супольную малітву, а інтэлігентаў — за мат і спраўленьне патрэбы ў публічным месцы; урэшце, праслаўляюцца такія вылюдкі, як Ленін, Сталін і Гітлер, — і робіцца зразумела, што Чарнобыль чалавечае душы клакоча ўжо пад нагамі.

Можна растлумачыць адсутнасьць веры, волі, любові, нацыянальнай ды праўнай сьвядомасьці й іншую маральную анкалёгію ў целе рэжыму — усё гэта натуральныя прадукты савецкага тленьня.

Але як растлумачыць тое, што й мы адктыўна ўдзельнічаем у працэсе напаўраспаду Беларусі?

Любая доза хлусьні, пыхі, абыякавасьці, страху ў асяродзьдзі апазыцыі ўдвая больш небясьпечная. Мы самі носім у сабе чарнобыльскі рэактар грэху, які можа прывесьці да распаду краіны, — і мусім адказваць за наступствы.

Кожны, хто супрацьстаіць разбэшчанасьці, гвалту, беззаконьню, крыміналізацыі, спойваньню беларускага народу, — ліквідатар дыктатуры.

Бо ад духовага Чарнобылю, страшнейшага за радыяцыйны, Беларусь у стане выратавацца толькі праз нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі