Спіс

Вось ён, сіценскі сымбаль веры. Ведаць, што Бог існуе, і ня верыць у яго. Штосьці да болю знаёмае і вельмі беларускае. У краі, дзе тысячагодзьдзе таму прапаведаваў Торвальд Вандроўнік, на радзіме Эўфрасіньні, Сімяона ды Скарыны, у самай калысцы беларускага хрысьціянства — няма веры.Аднойчы, распытваючы сіценцаў пра найбліжэйшую царкву, я набрыў на бабку гадоў 80-ці. Яна сядзела на лаўцы ля хаты і паводле ўсіх прыкметаў павінна была ведаць, дзе й каму моляцца тутэйшыя жыхары.

- У царкву мы ня ходзім, унучак, — растлумачыла старая. — Яна нам ня трэба. Мы ж у Бога ня верым.

- Як так?

- А-а… — няпэўна махае рукой бабулька. — Як камуністы былі, дык казалі, што Бога няма…

- А ён ёсьць, — кажу бабулі.

- Ёсьць, ёсьць, унучак, — ківае галавой тая. — Ёсьць, мы ня проціў…Толькі мы ў яго ня верым.

Вось ён, сіценскі сымбаль веры. Ведаць, што Бог існуе, і ня верыць у яго. Штосьці да болю знаёмае і вельмі беларускае. У краі, дзе тысячагодзьдзе таму прапаведаваў Торвальд Вандроўнік, на радзіме Эўфрасіньні, Сімяона ды Скарыны, у самай калысцы беларускага хрысьціянства — няма веры.

Калі падчас перакуру я паспрабаваў паразмаўляць пра Бога на эстакадзе з рабочымі, рэакцыя больш за ўсё нагадвала калектыўны прыступ шалу. «Што для нас гэты Бог зрабіў?.. Як камуністаў скінулі, усе вы за сьвечку і ў царкву! Чаму дзеці паміраюць, а Бог на гэта глядзіць?!. Вось мы тут прападаем, а яму ўсё роўна!..» Яны крычалі наперабой, аж захліпаючыся, як брэша зграя сабак, не жадаючы пачуць адказу, адчайна выплюхваючы ўсю сваю злосьць, і шпурлялі тыя выкрыкі, быццам камяні.

Дзіўная рэч: палітычныя прамовы тут праходзяць, а словы пра Бога выбухаюць, нібыта бомба.

«Страшны край, — сам-насам дзяліўся са мной уражаньнямі інжынэр, што прыехаў сюды зь Берасьцейшчыны, — тут жа нават як памрэ чалавек — не адпяваюць, не галосяць, не памінаюць толкам… Закапалі, як падлу, каб хутчэй выпіць, — і канец».

Сьвятар з Полацку прыяжджае ў Алёшчу ды Малое Сітна раз на год — пахрысьціць немаўлят. Далучыць, так сказаць, прыплод да паствы. Ня верыцца мне, што гэтак тутэйшыя душы будуць збаўлены. Ня верыцца, што ў Полацкай япархіі няма магчымасьці хаця б раз на месяц, хаця б у прыватнай хаце арганізоўваць хаця б адно набажэнства на абшары больш як 1 000 км2… Праваслаўны атэізм, інакш не назавеш.

І люд разважае: «Што нам Бог? Жылі неяк бяз Бога і памром сабе. Згніём, а пасьля ж нічога няма». Ці можа чалавек, які рыхтуецца адно згніць ды зьнікнуць, думаць пра лепшую будучыню? Пра краіну, праўду, свабоду?..

Бязьвер’е — найглыбейшы й самы чорны корань зла, што буяе ў Алёшчы і Малым Сітне. Невідушчыя вочы, апушчаныя абліччы, жабрацтва, алькагалізм, самагубствы сілкуюцца адсюль. З пустога сэрца.

У тое, што гэтых людзей успоіць хрустальны сасуд рыначнага сацыялізму, што іх накорміць гуманітарка з Амэрыкі, што іх выратуе наездамі раз на год бацюшка, у мяне веры няма.

Але ў тое, што Бог дасьць абуджэньне гэтаму краю, калі пераможам у 2006-м, — веру.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі