Спіс

Уратаваць беларускі народ ад такіх расстройстваў, надаць яму пэўнасьці й радасьці адчуваньня самога сябе – унікальнага, непаўторнага, цудоўнага! – каб беларусы дарэмна ня сьнілі сябе «расейцамі», «палякамі», «летувісамі», «украінцамі», можа толькі Нацыянальнае Абуджэньне.Алена, прыёмшчыца на леспрамгасаўскай эстакадзе, мажная кабета гадоў сарака – жывое нацыянальнае пытаньне. Нарадзілася Алена ва Ўкраіне, пад Крэменчугом, у пашпарце запісаная Олэнай; затым сям’я вайскоўцаў пераехала на Далёкі Ўсход; якраз там Елена пазнаёмілася зь беларусам Сяргеем з Малога Сітна, што служыў у бацькавай вайсковай часьці – і перабралася ў Беларусь, дзе на пачатку 90-х атрымала грамадзянства ўжо як Алена. «Не магу зразумець, хто я, – кажа Олэна-Елена-Алена, – украінка? расіянка? беларуска?.. Аж расстройваюся.

У выніку такога «расстройства» (а мо ра стройства?) Алена штодня выяўляе дзьве, а то й усе тры свае натуры. Калі ў леспрамгасе дураць рабочых, «хімічаць» з заробкам або парушаюць Працоўны кодэкс, у Алены закіпае казацкая кроў. Яе гучны выкрывальны голас грыміць у канторы й на эстакадзе; начальству дастаецца і ў вочы, і за вочы; астатнія толькі нясьмела падтакваюць ды ківаюць галовамі. З палаючым позіркам і мэталёвай лінейкай для вымярэньня дыямэтру бярвеньня яна ператвараецца ў праўдзівую Юлю Цімашэнку, толькі што без славутае касы.

А вось падпіўшы, Алена расхінае нараспашку сваю загадкавую рускую душу й сумуе па Далёкім Усходзе. «Гэта – лес? – грэбліва ткне яна пальцам у алёшчынскі танкамер. – Во тайга – гэта лес! Азёры… лужыны, якія цінай пазарасталі… А там – акіян!.. Ай, няма тут нічога ў гэтай Беларусі, і чаго я сюды перлася?»

І ўсё ж праца – руплівая, дбайная, засяроджаная – выдае ў Алене чалавека зь беларускім сэрцам. Алена гадуе двое дзяцей, урабляе гарод, глядзіць жывёлу, адпрацоўвае зьмену ў Алёшчы, займаецца грыбамі-ягадамі, а ў дадатак штовесну разьбівае клюмбы ля хаты й канторы. Дарэчы, і размаўляе Алена на клясычнай трасянцы, хіба што з тутэйшым мяккім «р»: «ряка», «бряўно», «рябёнак».

Мая «хімія» толькі пачыналася, украінскія «памаранчавыя» былі на хвалі папулярнасьці, і Алена фарсіла па вёсцы: «Вось зьбяруся, паеду да Юшчанкі, я ж украінка!» Пасьля хвалі тэлевізійнае прапаганды й скандалаў у Кіеве аранжавы настрой быў хуценька дэзавуяваны: «Ну хахлы й раздрай навялі! Ды мне ўсё роўна – я ж расіянка, у мяне Пуцін прэзыдэнт». А калі чарговы раз грымнула на Каўказе, пачала пляваць церазь левае плячо: «Цьфу-цьфу, каб малых туды не паадпраўлялі. Дзякуй Богу, што мы беларусы».

Найвялікшая мара Алены – зьезьдзіць да радні на Далёкі Ўсход. Але ж і далёка той Усход – што машынаю, што цягніком тыдні два, а яшчэ зь дзецьмі… А тут па тэлевізары ўсё гамоняць пра расейска-беларускае братэрства… «Паша, ты ўсе гэтыя вярхі ведаеш – да каго нам зьвярнуцца, каб дапамаглі?»

Ага, мяркую, праверым-ка на вашывасьць гаспадзіна Барадзіна. Знайшоў ёй адрас сакратарыяту саюзу Беларусі й Расеі ў Менску. Тыдзень Алена дзяўбла ўсе службы й прыёмныя галоўнага ўпраўленьня славянскага адзінства, дзе яе вадзілі за нос ды адфутбольвалі, ды ўрэшце вылаялася: «Гары ён гарам, той саюз!»

Растройваецца ці раздвойваецца ў малым Сітне не адна Алена. Кранаўшчык Іван Ярыца са знаўствам распавядае, што ў яго імя расейскае, а прозьвішча – польскае; «польскім» паходжаньнем ганарыцца Вікторыя зь дзявочым (і цалкам ліцьвінскім) прозьвішчам Закрэўская; рабочыя Юры ды Мікалай, самі Невельскія, называюцца расеянамі, але ж жыць ды працаваць у Расеі ня хочуць.

Столькі аказваецца тых, хто сьвядома ці падсьвядома ўнікае сваёй беларускасьці, што ўпару гукаць: а хто там ідзе, хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе?

Тутэйшы люд гатовы называць сябе беларусамі толькі калі гэта нешта дае – а такіх нагодаў што ў Малым Сітне, што ў Полацку, што па БТ, для іх вобмаль. Мае расповеды пра ВКЛ ад мора да мора, адну зь першых у сьвеце друкаваных Бібліяў і 10 нобэлеўскіх ляўрэатаў, якія паходзяць зь Беларусі, вяскоўцы слухаюць як легенды Старажытнай Грэцыі. Маўляў, калі гэта праўда, дык чаму ў школе ня вучаць? У газэтах ня пішуць? Па тэлевізіі не паказваюць?

Вядома, нельга вінаваціць людзей, калі 12 гадоў ім пудраць мазгі пра славянскую еднасьць ды другасную тутэйшасьць, калі іхнай радзімай называюць то Русь, то эсэсэсэр, то эрбэ, а на адкрыцьці Нацыянальнай бібліятэкі аказваецца, што нам не стае драпежнага нішчыцеля беларускасьці Сталіна… Факт, што рэжым са сваёй ідэалёгіяй «інтэрнацыянальнай беларускай нацыі» культывуе ў масавай сьвядомасьці шызафрэнію.

Уратаваць беларускі народ ад такіх расстройстваў, надаць яму пэўнасьці й радасьці адчуваньня самога сябе – унікальнага, непаўторнага, цудоўнага! – каб беларусы дарэмна ня сьнілі сябе «расейцамі», «палякамі», «летувісамі», «украінцамі», можа толькі Нацыянальнае Абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі