Спіс

Ад вялікай зямлі Малое Сітна аддзяляе палігон. Агромністая балоцістая пустка, калісьці выкарчаваная, а цяпер зарослая падлескам, займае плошчу памерам зь Менск.Ад вялікай зямлі Малое Сітна аддзяляе палігон. Агромністая балоцістая пустка, калісьці выкарчаваная, а цяпер зарослая падлескам, займае плошчу памерам зь Менск.

Кажуць, што стрэльбішчы пад Дрэтуньню былі і да вайны. Але менавіта пасьля ІІ сусьветнай, што перацякла ў вайну халодную, у Крамлі вырашылі, што лепшае месца для адпрацоўкі танкавых прарываў у Заходнюю Эўропу — у старажытным сэрцы Беларусі. Так у акупацыйнай зоне 1563-1578 гадоў, аточанай фарпостамі Івана Жахлівага — Казьянамі, Сокалам, Сітнам — паўстаў палігон.

Старажылы згадваюць, што для палігону адсялілі тры сельсаветы вёсак. Лес бязьлітасна валілі. Балацявіны ў басэйне Палаты загацілі адборным дрэвам. Прыежджыя кітайцы ў жаху хапаліся за галовы: аддайце лес нам, мы вам колькі хочаце бэтону прывязём. Але ў «самай мірнай краіне» не лічыліся ані з выдаткамі, ані з прыродаю, ані з думкаю «братоў меншых». У цэнтры Палігону адгрохалі шыкоўны камандны пункт з падземнымі паверхамі, гатэлем і рэстарацыяй; набудавалі бункераў, кашараў, нарабілі мішэняў ды муляжоў. Засталося толькі аддаць каманду: зараджай… цэлься… агонь!

Калі на палігоне бахалі гарматы, у Малым Сітне ды навакольных вёсках выляталі шыбы. Чыгунныя балванкі са сьвістам расьсякалі паветра па-над хатамі, паражаючы «зададзеныя мэты» ў навакольных лясох, і прымушалі вяскоўцаў прысядаць на кукішкі, гадаючы: ці слушна разьлічылі там генэралы, а то зараз як шарахне!.. Мужыкі з гонарам распавядуць, як за часамі Машэрава на вучэньні краінаў Варшаўскага пакту сюды зьехаліся савецкі міністар абароны Грэчка, лідэр ГДР Хонэкер ды Войцех Ярузэльскі. Дзесьці ў 1970-х на вайсковыя зборы на Дрэтуньскі палігон выклікалі як рэзэрвіста і майго бацьку.

Тыя зь мясцовых, хто хадзіў на палігон у грыбы-ягады ў 1980-х, раскажуць, як вайсковыя вэрталётчыкі, выканаўшы «пастаўленую задачу» зь мінімумам боекамплекту, разварочваліся над возерам Вырвіна і шугалі астатнімі ракетамі проста ў возера. Потым, прызямліўшыся, надзьмувалі гумавыя лодкі, спускаліся на ваду ды напаўнялі іх глушанай рыбай. Згадкі пра палігон часоў незалежнасьці — аповеды пра неразарваныя супрацьтанкавыя міны або праекты шушкевіцкае адлігі ператварыць камандны пункт у турбазу…

За Лукашэнкам вучэньні аднавіліся. Змрочны палігон дагэтуль застаецца дэтальлю баявога мэханізму, сканструяванага імпэрыяй зла на галоўным, заходнім кірунку ўдару. Як дзясяткі прадпрыемстваў савецкае «абаронкі», як «Нафтан», што мусіў забясьпечваць палівам танкавыя армады. Як гіганцкія тутэйшыя сьвінакомплексы для бесьперабойнага харчаваньня мільённага войска. Усю Беларусь, талерантную, трапяткую, духовую, савецкая імпэрыя ўкрыжоўвала на раскрэсьленых крамлёўскімі генштабістамі плянах ІІІ сусьветнай.

У Вольнай Беларусі Дрэтунскі палігон можа стаць музэем савецкага мілітарызму. Усё жалезьзе, прызначанае для зьнішчэньня паловы сьвету, так і просіцца сюды. І сюды, а не на бутафорскую лінію Сталіна, трэба вазіць школьнікаў ды замежных турыстаў. Ці — правесьці на палігоне вучэньні па разьмініраваньні для «гарачых кропак» былога сацлягеру. Ці — арганізаваць манэўры эўрапейскіх міратворцаў…

Але каб уся Беларусь зноў не ператварылася ў Палігон для зброі, нацэленай на астатняе чалавецтва — 19 сакавіка мы абавязкова мусім перамагаць!

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі