Спіс

На алёшчынскай эстакадзе, зваранай з чыгуначных рэек, ля сходняў, дзе прыбіты плякат «Пабочным асобам уваход забаронены», любы ахвочы можа памацаць жалезнае сьведчаньне партызанскае мэнтальнасьці беларусаў. Меншая за савецкі стандарт рэйка з штампам «Krupp», сымбалем з трох колцаў і датай — 194… У 194… якім годзе прамысловасьць Трэцяга Райху вырабіла гэты чыгунны Drang nacht Osten, высьветліць немагчыма — рэйка абрэзаная на самым інтрыгоўным месцы.На алёшчынскай эстакадзе, зваранай з чыгуначных рэек, ля сходняў, дзе прыбіты плякат «Пабочным асобам уваход забаронены», любы ахвочы можа памацаць жалезнае сьведчаньне партызанскае мэнтальнасьці беларусаў. Меншая за савецкі стандарт рэйка з штампам «Krupp», сымбалем з трох колцаў і датай — 194… У 194… якім годзе прамысловасьць Трэцяга Райху вырабіла гэты чыгунны Drang nacht Osten, высьветліць немагчыма — рэйка абрэзаная на самым інтрыгоўным месцы.

Лясная Полаччына ў ІІ сусьветную была адным з цэнтраў партызанскага руху. Праўда, аповеды тутэйшых старажылаў розьняцца ад мітаў афіцыйнае савецкае прапаганды.

У 1941 г., калі немцы атачылі на матацыклах у полі першых «партызанаў» — мясцовых камсамольцаў, якім партыйцы выдалі паляўнічыя дубальтоўкі, пасьля загаду «зброю ў кучу!» прагучала нечаканае «А ну дахаты, да маткі!». Аднак пасьля таго, як з Масквы сюды закінулі энкавэдэстаў і пачаліся дывэрсіі, фашысты пачалі плянамерны тэрор сярод мірнага насельнітва.

Кажуць, што ў 1942-м закінутую каляіну чыгункі на Невель, якой немцы не карысталіся й, натуральна, не ахоўвалі, партызаны ўзрывалі найбольш ахвотна — і да 1943 г. зьнішчылі амаль цалкам. Затое ў Маскву штотыдня ішлі шыфроўкі: «узарвана яшчэ столькі й столькі мэтраў чыгуначнага палатна».

Адзін зь мясцовых жыхароў перадаў мне некалькі цікавых дакумэнтаў 1942—1944 гг., што тычаць партызанскага руху на Полаччыне. Сярод іх — даведка па-расейску: «Рэзкін П.І. ёсьць камандзірам партызанскай групы. Даведка дзейная па 15 верасьня 1942 г.». Дата — 1 верасьня 1942 г., подпіс начштабу, і штамп: «Даплаціць. Юравічы». Пасьля вайны паводле даведкі з двухсэнсоўным зьместам камандзіра групы прызначылі кіраўніком участку Полацкага леспрамгасу. Да стырна БССР прыходзіў «партызанскі клан».

Партызанская генэтыка сіценцаў невыкараняльная. Калі пару гадоў таму сюды прыехаў міліцэйскі нарад утаймоўваць некалькіх мясцовых, тыя зладзілі аблогу, прымусілі ахоўнікаў правапарадку расстраляць усе патроны з табэльных пісталетаў, саму зброю паадбіралі, «захопнікаў» павязалі, упіхнулі ў «козьлік» і давай штурхаць да бліжэйшага возера. Паглядзець, ці паплыве… Небаракаў выратаваў егер, паабяцаўшы «партызанам» гарэлку. А зусім нядаўна ля вёскі даішнікі спынілі машыну лесавікоў, што ішла юзам, і запатрабавалі ў захмялелага вадзіцеля правы. У адказ «лясныя браты» завялі бэнзапілы. Больш посту аўтаінспэкцыі там ня бачылі…

Партызанка — адказ загнанага ў кут беларуса. Нацыянальны супраціў тоіцца ў глыбіні душы, сярод гушчароў і балотаў, у самых нетрах. Таму ён непераможны. Але сыход у лес сам па сабе ня ёсьць выйсьцем — ён хіба здольны зрабіць невыносным жыцьцё і ворага, і мірнага насельніцтва, і саміх «партызанаў».

Вось і зараз многія з нас так і сыходзяць, бы ў лес — хто ў сябе, хто ў запой, хто ва ўласныя мроі, хто ў кансьпірацыю… І сядзяць у гэткай партызанскай зоне, чакаючы «вызваліцеляў».

Савецкія энцыкляпэдыі паведамляюць, што ўвосень 1943 г. беларускія партызаны кантралявалі 60% плошчы Беларусі. Вось такі нацыянальны парадокс, большасьць тэрыторыі — партызанскія зоны, а ў краіне гаспадарыць акупант.

Дык вось, каб беларусы не прасядзелі ў партызанах усё сваё жыцьцё — 19 сакавіка трэба перамагаць.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі