Спіс

«Я, вядома, супраць Лукашэнкі, але ж большасьць усё роўна прагаласуе за яго». Калі гэтая фраза прагучала на перакуры ў Алёшчы мо раз дзясяты, я сказаў сабе: «Хопіць!» Назаўтра ў бытоўцы на агульным сходзе брыгады мы зладзілі праймэрыз.«Я, вядома, супраць Лукашэнкі, але ж большасьць усё роўна прагаласуе за яго». Калі гэтая фраза прагучала на перакуры ў Алёшчы мо раз дзясяты, я сказаў сабе: «Хопіць!» Назаўтра ў бытоўцы на агульным сходзе брыгады мы зладзілі праймэрыз.*

У «бюлетэні», нарэзаныя з паперы, былі ўнесеныя прозьвішчы ўсіх прэтэндэнтаў, якія падалі заявы ў Цэнтравыбаркам (тады іх было яшчэ васьмёра). З паведамленьня ЦВК, апублікаванага ў «Советской Белоруссии», былі зачытаныя афіцыйныя дадзеныя Вайтовіча, Гайдукевіча, Казуліна, Лукашэнкі, Мілінкевіча, Пазьняка, Скрабца й Фралова. «Кабінку» з асадкай абсталявалі за печкай. Ролю выбарчай скрыні выканаў чорны вязаны каптур: кожны з прысутных мог абмацаць яго і пераканацца ў адсутнасьці двайнога дна.

Яўка склала 84%: двое з дванаццаці на працу не зьявіліся (давялося пашкадаваць — маладзейшыя, сымпатызавалі апазыцыі). Астатнія разабралі бюлетэні.

Працэс волевыяўленьня ішоў нэрвова. Рабочыя падазрона паглядвалі адзін на аднаго, хаваліся ў «кабінцы», крэсьлілі й складвалі паперкі, кідалі іх у шапку й пільна сачылі за іншымі. Нарэшце, усе дзесяцёра ўгнязьдзіліся ля поўнага каптура, недаверліва пераглядваючыся. З хвіліну панавала ціша. «Ну, не тамі, ускрывай!» — нарэшце ня вытрымаў кранаўшчык Іван.

З кожным разгорнутым бюлетэнем выразы твараў мяняліся. «Мілінкевіч, Мілінкевіч, не запоўнены, Мілінкевіч, Мілінкевіч…» Прыёмшчыца Майя расплывалася ў шырокай-шырокай усьмешцы, раскрыжоўшчык Валера вырачаў вочы, стропальшчык Уладзя паціраў рукі й нават прыхлопваў з кожным выгукам, пагрузчык Сяргей сядзеў з раскрытым ротам, а Мікалай, пячнік, які нядаўна перабраўся сюды з Расеі, агаломшана аглядаў прысутных, яўна не разумеючы, што адбываецца.

Мілінкевіч набраў 7 галасоў, Лукашэнка — усяго 1, два бюлетэні пакінулі незапоўненымі. Маленькая электаральная рэвалюцыя ў адной асобна ўзятай брыгадзе зьдзейсьнілася.

Вынікі алёшчынскіх праймэрыз мелі для вёскі эфэкт выбуху бомбы. Ужо назаўтра сіценцы, якія ранішняй вахтоўкай ехалі на дызэль, наперабой прызнаваліся, што яны «таксама за Мілінкевіча», і прасілі газэты зь ягонай біяграфіяй. «Вясковы тэлеграф» тэрмінова перадаваў Дрэтуні, Трудам, Уладзімераўцы: «У нас большасьць — супраць Лукашэнкі!» Выразаныя з «Нашай Нівы» ды «Камсамолкі» здымкі «Мілінкевіч у Алёшчы» пайшлі па руках з камэнтаром: «Бачыў, хто наступным прэзыдэнтам будзе?..» Паўгадзінны візыт адзінага кандыдата ў лістападзе мінулага году й магія большасьці, сфакусаваная ў выбары 10 рабочых, аказалася мацней за ўсе адміністрацыйныя рэсурсы, дзесяцігодзьдзе рэжыму і тэлевізійную прапаганду пра «90% Лукашэнкі».

Праз пару дзён на парозе пошты бабулька, якую я дагэтуль ня бачыў ані разу ў жыцьці, сустрэла мяне роспачным крыкам: «І што ён нам дасьць, ваш Мілінкевіч?!.»

Мясцовая ўлада мусіла тэрмінова прымаць меры. На тым жа тыдні мяне без тлумачэньня прычынаў замест чарговага адпачынку сьпехам накіравалі падалей ад Алёшчы на лесапавал. Участковы Андрэй Іваныч Героеў пачаў канфіскоўваць у насельніцтва каляндарыкі на 2006 г. з патрэтам Мілінкевіча (люд, у якога забіралі кроўнае, казаў, што цяпер ужо дакладна прагаласуе за апазыцыю), а старшыня сельсавету пайшла ад дзьверы да дзьверы, зьбіраючы подпісы за Лукашэнку.

Аднак зборшчыцу чакала жорсткае расчараваньне. У сіценскай краме, у сталоўцы, на алёшчынскай эстакадзе люд адмаўляўся падпісвацца нават пасьля просьбы: «Ну, гэта ж каб ён проста ў выбарах удзельнічаў!..» Некаторыя ўвогуле заяўлялі: «Мы толькі за Мілінкевіча». На вясковым участку з чатырма сотнямі зарэгістраваных выбаршчыкаў за «ўсенароднаабранага» падпісала хіба колькідзесят бабулек-пэнсіянэраў ды некалькі начальнікаў.

І скажу шчыра: пасьля абвяшчэньня вынікаў у алёшчынскай бытоўцы, у машыне, поўнай чытачоў «Нашай Нівы» і «Народнай Волі», прадчас расповеду тых, хто адмовіўся падпісвацца за Лукашэнку, я ўпершыню ясна бачыў у вачох гэтых згубленых сярод лесу вяскоўцаў тое, чаго так не стае многім гараджанам, актывістам і партыйным лідэрам. Веру ў перамогу 19 сакавіка.

в.Малое Сітна

*Праймэрыз — папярэднія выбары.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі