Спіс

Сем разоў на тыдзень, дзень пры дні Расейская імпэрыя праводзіць на тэрыторыі Беларусі спэцапэрацыю «Невель—Полацак». На чыгуначнай станцыі Алёшча спыняецца дызэль, які вось ужо колькі гадоў выконвае функцыі бронецягніка інтэграцыі — увозіць у Беларусь танны хлеб, цацкі для абарыгенаў і «максімку» ў каністрах.Сем разоў на тыдзень, дзень пры дні Расейская імпэрыя праводзіць на тэрыторыі Беларусі спэцапэрацыю «Невель—Полацак». На чыгуначнай станцыі Алёшча спыняецца дызэль, які вось ужо колькі гадоў выконвае функцыі бронецягніка інтэграцыі — увозіць у Беларусь танны хлеб, цацкі для абарыгенаў і «максімку» ў каністрах.

Прыбыцьцё дызэля — тутэйшае сьвята. Зранку сіценскі люд рыхтуецца, бы на кірмаш, і вахтоўкай разам са штабялёўшчыкамі едзе на станцыю. На плятформе зьбіраецца ладны для гэтых мясьцін натоўп зь некалькіх дзясяткаў чалавек — і пачынаецца гандаль.

У самы разгар саюзнага тавараабароту зь лясное засады раптам вырульвае легкавік, зь віскам тармазоў прыпаркоўваецца ля пераезду, зь яго выскокваюць ды борзьдзенька шыбуюць цераз чыгунку некалькі дзеячаў у форменнай вопратцы. «Мытня!» — люд урассыпную пырскае з пэрону, забіраючы авоські ды валізкі. Хто не схаваўся — затрыманьне, гутарка з мытнікамі, складаньне пратаколу ды канфіскацыя тавару. Сёй-той выкідае штосьці набытае або непрададзенае і дэманструе верашчагіным пустыя рукі. Канчатковы вынік рэйду — які-небудзь кіляграм сасісак ды пару боханаў хлеба — яўна не апраўдвае паліва, затрачанае на прыезд мытнікаў з Полацку. Пра пагрозу самому кантрабанднаму трафіку ці «сьпіртаправоду» і гаворкі няма. Як гэта — адмяніць дызэль, які амаль ня возіць людзей, адно «максімку» ды «тавар», ці ўсталяваць нармальны стацыянарны кантроль у Алёшчы? А як жа саюзная дзяржава?

Праз расейскі дызэль імпэрыя вядзе дэмпінгавую вайну супраць беларускага хлеба: нясмачны й меншы памерамі, але таньнейшы расейскі чорны ўжо выціснуў зь мясцовага рынку дыхтоўныя полацкія боханы; на чарзе — булкі й батоны. Праз дызэль Расея ажыцьцяўляе адкрытую кантрабанду: не абкладзены аніякім падаткам ці мытам, паток тавару штодня выграбае зь беларускага бюджэту мільёны рублёў. Нарэшце, менавіта праз дызэль, нібы праз аграмадны шпрыц, іньекцыі тэхнічнага этылавага сьпірту ўсаджваюцца ва ўсё навакольнае насельніцтва.

Без цывілізаванай мяжы «рэйкавая вайна» Расеі супраць Беларусі будзе працягвацца. І не адно ў Алёшчы — толькі на Віцебшчыне ролю гэткіх жа чыгуначных шлюзаў выконваюць яшчэ й Засьценкі Дубровенскага раёну, Езярышча на Гарадоччыне, Лёзна ля Віцебску…

Самая небясьпечная наша мяжа гасьцінна расчынена перад усякай пошасьцю з Усходу. Праз такія вось дызэлі перабіраюцца ў Беларусь незаконныя мігранты з усяе Азіі. Такімі самымі чыгуначнымі калідорамі бесьперашкодна курсуе ў беларуска-расейскім памежжы крымінал. У гэткіх жа цягніках інтэграцыі, не баючыся пільнага надгляду, транспартуюць сюды з Расеі тоны сярэднеазіяцкіх наркотыкаў і каўкаскае зброі. Дызэльныя сьмецьцеправоды працуюць спраўна: сэрца Эўропы ператвараецца ў глухую памыйку на заходнім узьмежжы імпэрыі.

Шчырае маладафронтаўскае, час ад часу пачуеш трубны гул таго дызэля, і ўяўляецца: выходзяць зь лесу беларускія партызаны, закладаюць пад рэйкі фугас ды рвуць тую чыгунку на трэскі…

Калі мы хочам спыніць рэйкавую вайну й ня лічым выйсьцем мэтады Машэрава ды Заслонава 1943—1944 г. — у 2006-м мусім перамагаць!

[24 лістапада 2005]
Павал Севярынец, Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі