Спіс

У тую большую частку году, калі ў сіценскіх лясох няма ані грыбоў, ані ягадаў, ані шышак, што здаюць тутэйшаму лясьніцтву на семяно, у паспалітага люду застаецца толькі адзіны занятак, цікавы й прыбытковы адначасова. Рыба.У тую большую частку году, калі ў сіценскіх лясох няма ані грыбоў, ані ягадаў, ані шышак, што здаюць тутэйшаму лясьніцтву на семяно, у паспалітага люду застаецца толькі адзіны занятак, цікавы й прыбытковы адначасова. Рыба. Бліскучыя манэткі лускі прабліскваюць то ў траве, то ў вопратцы, то ў валасох; зімою лёд на кожнай сажалцы ў лунках; штодня размовы пра тое, ці бярэцца. Мой кот Партызан можа пацьвердзіць, што пах сьвежае рыбы канкуруе ў Сітне хіба што з пахам драўніны ды перагарам.

Сітна — месца рыбнае. Вакол лясныя азёры, рэчкі, сеткі пратокаў, ціхіх ды глыбокіх, — тысячу гадоў таму па Палаце ішла адна з галінак шляху «з варагаў у грэкі». Ловяць шчупака, ляшча, акуня, ліня; бывае, заходзіць зь Дзьвіны судак. У азёрах шыюцца ў глей залатыя карасі — вялізныя, памерам на патэльню. І хоць посту тут не трымаюць, рыба перад Калядамі ды пасьля Масьленіцы на стале часьцей за якое мяса.

Чым ловяць? Вядома, вуда тут — забаўка хіба што для дзяцей ды «дзеля душы» (калі галоўнае — сам працэс). Гарадзкія, што прыяжджаюць адпачываць з Полацку, зазвычай бяруць з сабою сьпінінг. Найбольш жа пашыраная снасьць — сеткі розных гатункаў. Нераты, крыгі, браднікі, «павукі». Бывае, грабуць так, што вада па Палаце сплывае ажно чорная. А калі глушаць электравудай ці выбухоўкай — ад белае лускі рабаціць уваччу. Падчас нерасту перагароджваюць гарлавіны пратокаў… Словам, браканьерства квітнее. Для любога прыхадня спроба памыць боты ў возеры ля вёскі можа скончыцца руляй паляўнічай стрэльбы з хмызьняку і камандай: «Ану, стаяць, рукі ўгору! Ты сеткі ставіў, што іх вымаць лезеш?!».

Мясцовыя мужыкі згадваюць рыбалоўныя наезды ў Расею, аддзеленую ад Беларусі толькі квартальнай прасекай, ды клянуць дзікасьць тамтэйшых інспэктараў («грошай беларускіх не бяруць, толькі гарэлку»).

У Алёшчы, Сітне ды навакольных хутарох за рыбнай юшкай вам абавязкова распавядуць гісторыю ў духу гэмінгўэеўскага «Старога і мора», пра Шчупака ў чалавечы рост, які ўсплываў то ў сіценскім Ізмоку, то ў Чарбамысьле, то вунь пад самым мостам цераз Палату і важыў то 10 кг, то пуд, а то і паўтара. Гэткая адвечная чалавечая мара. «Во! — паказваюць, — трымалі, падымалі, — мераюць зь сябе ростам, — во такі!!!».

Раскажуць, як цягнулі з усяе сілы, да сутаргаў, як лёска ў кроў рэзала далоні. Як ірвалася, шалёна білася гіганцкая рыбіна, як ледзь не звалакла з сабою ў ваду, як шчэрыла зубы, і хапала паветра, і зяхала, і павольна засынала на беразе.

Дзесьці агромністага шчупака секлі на кавалкі, бо не пасілелі сьцягнуць цалкам, дзесьці й гатавалі ля вады, на вогнішчы, дзесьці трыюмфальна несьлі праз усю вёску. Сага пра тое, як вяскоўцы здабывалі кожны свайго Шчупака, іх праўда вартая Гамэра. І столькі жарсьці, столькі моцы й імпэту ў тых аповедах, так загараюцца вочы, такая хватка ў рухах рук, такая сакавітая, смачная мова бруіць і віруе — што пазнаеш, пазнаеш беларуса!

Наша родная водная стыхія, у якой продкі адчувалі сябе вальней, чым на зямлі, сфармавала людзей бязьмежнае цярплівасьці, трапяткога сэрца й засяроджанага сузіраньня — нацыю на беразе ў чаканьні ўлову. Увогуле, на сур’ёзнай і нясьпешнай рыбалцы заўважаеш у роздумах ды развагах тутэйшага люду мудрасьць ды глыбіню, пільнасьць ды трапнасьць, замілаваньне й пяшчоту —усё тое, чаго не змаглі вытрусіць, вынішчыць, разбурыць у беларусе ані акупанты, ані дыктатары.

І вось тады згадваеш словы, сказаныя 2000 гадоў таму гэткім жа простым рыбаком у глухім кутку айкумэны пад чужынскім панаваньнем, нашым Госпадам Ісусам Хрыстом: «Хадземце за Мною — і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў» (Мацьвея 4:19).

Веру, што і старажытная Полаччына, і сама Беларусь яшчэ зьявяць сьвету сілу веры й волі, стоеныя ў рыбаку‑беларусу. Што ў тутэйшага люду запаляцца вочы, вернецца спрыт, гарт ды азарт Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны ды Лява Сапегі — і будуць яны, як вучні Хрыста, лаўцамі людзей. Звычайных людзей у чалавечы рост — такіх самых беларусаў, расейцаў, украінцаў, эўрапейцаў.

І будзе гэта тады, калі, быццам паводка, падыме ўсе шматлюдныя плыні й віры ў сэрцы Эўропы беларускае нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі