Спіс

Ня выракся веры, не апусьціў рукі, ня сьпіўся — і вось, праз два з паловай стагодзьдзі ўжо на старонках першай беларускай газэты зноў завітвае да тысячаў суайчыньнікаў, каб падбадзёрыць іх… Чарговы ліст зь лесу Паўла Севярынца.Ня выракся веры, не апусьціў рукі, ня сьпіўся — і вось, праз два з паловай стагодзьдзі ўжо на старонках першай беларускай газэты зноў завітвае да тысячаў суайчыньнікаў, каб падбадзёрыць іх… Чарговы ліст зь лесу Паўла Севярынца.

Калі адбываеш у вёсцы двухгадовую палітычную высылку, ужо падумваеш пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, і раптам даведваесься, што ты тут ня першы, а хто-ніхто з палітвязьняў 250 гадоў таму па сканчэньні ўнівэрсытэту праседзеў у Сітне ўсё астатняе жыцьцё — дзякуеш Богу за лёгкі шлях.

Вестка пра майго папярэдніка-дысыдэнта, пісьменьніка, хрысьціяніна — прыйшла, уявіце сабе, са Стакгольму.

Яшчэ ўзімку найлепшая ў Эўропе беларуская міліцыя не прапусьціла да мяне ў госьці кіраўніка прадстаўніцтва Швэцыі ў Белраусі Стэфана Эрыксана. Цэлая група па захопу затрымлівала й разварочвала швэда ўжо ў Сітне: пільныя праваахоўнікі не дазволілі нават перадаць мне кніжкі ды прадукты: «А раптам вы яго атруціце!..» Кніжкі дыплямат праз бацькоў усё-такі перадаў. Сярод іх аказалася цудоўнае выданьне беларуса Андрэя Катлярчука, які працуе зараз ва Унівэрсытэце Стакгольму — «Швэды ў гісторыі й культуры Беларусі». Абавязкова раю прачытаць: Катлярчук літаральна адкрыў у беларукай гісторыі трэцяе вымярэньне — апроч усходняга, праваслаўнага й заходняга, каталіцкага — яшчэ й паўночнае, пратэстанцкае. У надзвычай цікавым дасьледаваньні — і Полацак вараскіх часоў, і прашвэдзкі пратэстанцкі рух Рэчы Паспалітай, і эвангельскія ўплывы са Скандынавіі ХХ ст.

Неўзабаве атрымліваю ліст ад самога Андрэя — у працяг швэдзка-пратэстанцкай тэмы. «Па Вялікай Паўночнай вайне на пратэстантаў ВКЛ, што дапамагалі Швэдзіі й Карлу ХІІ, абрынулася хваля рэпрэсіяў, — піша Андрэй Катлярчук, — каталіцкі ўрад зачыняў зборы й школы, натоўпы фанатыкаў палілі бібліятэкі й зьбівалі пастараў, шляхцічаў-пратэстантаў, выціскалі з палітычнага жыцьця… Гэткім чынам на службу ў глухі замак Сітна на мяжы з Расеяй трапіў выпускнік Сарбоны шляхціч-кальвініст Стэфан Аледзкі. Пражыўшы ў Сітне ўсё жыцьцё, у 1757 г Аледзкі пераклаў з францускай на польска-беларускую макаранічную мову культавую кнігу эўрапейскіх пратэстантаў «Шлях пілігрыма» ангельца Джона Буньяна (John Bynuan. The piligrim’s progress»).

Неспавядальныя шляхі Твае, Госпадзе!

Кожнаму зь пілігрымаў, якія шукаюць Цябе, Ты вызначыў сваё падарожа.

Аднаго, як Джона Буньяна, што напісаў сваю кнігу ў турме й зрабіўся апосталам рэфармацкага руху, вядзеш праз пакуты да сусьветнае славы.

Друга, як Стэфана Аледзкага, што пераклаў Буньяна для беларусаў ды палякаў — скрозь непрыняцьцё ды забыцьцё да раптоўнае згадкі праз чвэрць тысячагодзьдзя.

Трэцяга, Андрэя Катлярчука, што дабраўся ажно да Стакгольму, шукаючы Тваіх сьлядоў у гісторыі — праз жыцьцё на чужыне да захапляючых адкрыцьцяў для Бацькаўшчыны.

Нарэшце й мяне — па дарозе з саўковае РБ да сапраўднае Беларусі спыняеш у простае вёсачцы, якая не перастае зьдзіўляць глыбінёю гісторыі й насычанасьцю сэнсам.

Што было ў Сітне часоў Аледзкага? Памежны замак, дзе Стэфан кіраваў невялікай залогаю; мытня на шляху з Пскова да Полацку, на месцы якой дзятва дагэтуль капае старажытныя манэты; карчма, ля якой любы падарожны можа сёньня падабраць ашкелкі даўняе керамікі й дзе, як і зараз ля крамы, ашываліся тагачасныя бражнікі; Расея, зь якой сюды цягнулася галеча й наяжджалі разбойнікі… Усё амаль як цяпер.

Што вартаваў Стэфан Аледзкі на мяжы з Расеяй, калі Масква ўжо напоўніцу гаспадарыла і ў Полацку, і ў Вільні, і ў Варшаве? Што сказаў бы, калі б даведаўся, што выхаванцы ягонае альма-матэр тыднямі ваююць з урадам, каб іхнія працоўныя месцы на дасталіся ўсякім палякам, што паляк Ян Павал ІІ ад імя ўсяго Каталіцкага Касьцёла пакаяўся перад іншаверцамі за колішнія рэпрэсіі, а беларускія пратэстанты, якіх ізноў залічваюць да «нетрадыцыйнага для Беларусі веравызнаньня», стаяць поплеч з ксяндзамі ў намётавым гарадку супраць тыраніі?..

Які шлях прайшоў Стэфан Аледзкі? З бліскучай адуацыяй, у пажыцьцёвым выгнаньні, у глушэчы, сярод безнадзёгі, на тле грамадзкага ўпадку, гаспадарчага бязладзьдзя й палітычнай нецярпімасьці — пераклаў кнігу ў духу гэткіх жа гнаных хрысьціянаў па ўсёй Рэчы Паспалітай. Ня выракся веры, не апусьціў рукі, ня сьпіўся — і вось, праз два з паловай стагодзьдзі ўжо на старонках першай беларускай газэты зноў завітвае да тысячаў суайчыньнікаў, каб падбадзёрыць іх: «Вышэй галаву» бывала й горш!»

Часам нам здаецца, што мясьціны шэрыя, часы змрочныя, людзі нудныя, а жыцьцё марнае — але менавіта сум сьвету, тлум чалавечы й доўгае чаканьне ёсьць абавязковай платай пілігрыма за спатканьне са сьвятасьцю.

Спачатку ў кожнага пілігрыма свой шлях. Кожны пакідае ўласную хату са сваімі думкамі, уласным грахом, пакаяньнем ды пакліканьнем. Кожны ўяўляе падарожжа па-свойму, размаўляе з Богам асабіта й адольвае цяжкасьці самотна. Але па меры набліжэньня да мэты сустракае тых, хто ідзе туды ж, куды й ён — і асобны шлях уліваецца ў супольную пілігрымку. Чароды падарожнікаў злучаюцца: на дарозе ўжо хроснае рушаньне пад агульнымі сьцягамі й харугвамі, з дружнымі гімнамі й шматысячным рокатам малітвы… І калі дзясяткі, сотні тысячаў вернікаў, паплечнікаў, вандроўнікаў зьбіраюцца разам ля самое сьвятыні — кожны бачыць на сае вочы, што ягоны няблізкі й цяжкі, але ўпарты асабісты шлях урэшце рэшт вёў да ўсеагульнага нацыянальнага абуджэньня.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі