Спіс

Колькі мільярдаў даляраў можа атрымаць беларускі бюджэт пры сусьветных коштах на мэтал і мінімуме затратаў на здабычу — задачка для навучэнца маласіценскай сярэдняй школы. Пакуль жа грошы ідуць у кішэні нелегальных перакупшчыкаў ды пасярэднікаў у Расеі й Эўропе.Сіценскія сталкеры

Як інжынэр-геоляг са спэцыялізацыяй «Разьведка карысных выкапняў», пасьля пяці месяцаў, праведзеных на палявых работах у Малым Сітне, магу з усёй адказнасьцю заявіць: беларускія нетры багатыя ня толькі на соль, торф і будаўнічыя матэрыялы, але й на чорныя ды каляровыя мэталы. Запасы прамысловыя, па ўсёй Беларусі вымяраюцца ў мільёнах тон пры 100% зьмесьціве карыснага кампанэнту й глыбіні заляганьня да 1,5 м. Медзь, алюмінь, сплавы залягаюць у выглядзе жылаў правільнае формы, да 15 мм у дыямэтры, даўжынёй да некалькіх кілямэтраў, і пры гэтым нават абгорнутыя ізаляцыйнай абалонкай. Жалеза проста знаходзіцца на паверхні зямлі… У раёне вёскі Малое Сітна здабыча вядзецца мясцовым насельніцтвам саматужна, і дзясяткі тон мэталу штомесяц кантрабандным чынам перапраўляюць за мяжу. «Мэталашукальнікі» ў Малым Сітне й Алёшчы выкопваюць электрычную праводку гаспадаркі наваполацкага «Вымяральніка» і сыстэмаў энэргазабесьпячэньня Але на Полаччыне ёсьць і багацейшыя радовішчы — закінутыя ракетныя шахты й вайсковыя гарадкі. Ёсьць залатаносныя сьметнікі «Нафтану», «Паліміру», «Шкловалакна» й таго ж «Вымяральніка». А Віцебск, Менск, думаеце, бяднейшыя?..

Колькі мільярдаў даляраў можа атрымаць беларускі бюджэт пры сусьветных коштах на мэтал і мінімуме затратаў на здабычу — задачка для навучэнца маласіценскай сярэдняй школы. Пакуль жа грошы ідуць у кішэні нелегальных перакупшчыкаў ды пасярэднікаў у Расеі й Эўропе.

Пытаюся ў тутэйшых здабытчыкаў, якія штодня дастаюць з палутарамэтровае глыбіні па колькідзесят кіляграмаў медзі й дзюралю, ці ня цяжка капаць. «Капаюць дурні, — адказваюць, — мы трактарам ці аўтакранам цягнем».

Відовішча ўражвае. Траншэі, як на лініі фронту. Вогнішчы, дзе паляць кабэль, пазбаўляючыся ад ізаляцыйнае абалонкі… Кіляграм алюміневага кабэлю — 800 рублёў у Сітне і 1600 у Полацку; сьвінец — па 1800, медзь — 3000… Самы дарагі кабэль — у пяць жылаў. За дзень здабываюць да 100 кг — выходзіць больш за месячны заробак на эстакадзе.

У 2002 годзе на чарнобыльскай усходняй Магілёўшчыне — у Краснапольлі, Касьцюковічах, Чавусах — я чуў, што адзіны спосаб выжыць — займацца мэталам. Няўжо ўся Беларусь за апошнія гады паціху ператвараецца ў адну вялізную зону?

Індустрыя СССР і імпэрскі мілітарызм, угрохаўшы ў «заходні пляцдарм» мільярды тон непатрэбнага мэталу, ператварылі Беларусь у суцэльную табліцу Мендзялеева. Капаць тут пачалі ўжо ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя, і дагэтуль выкапалі толькі тое, што на паверхні. А мы купляем у Расеі, Украіны, Польшчы медзь, цынк, сьвінец, алюмінь, літаральна рассыпаныя ў нас вакол усіх прамысловых цэнтраў! Мэталёвую сетку, якой імпэрыя абматала краіну, у новай Беларусі трэба будзе дастаць з-пад зямлі, пераплавіць на арала. Эканамічная выгада ў дзясяткі разоў перавысіць затраты. Мы маем Дрэтуньскага палігону. усе шанцы паўтарыць посьпех Эстоніі, якая ў пачатку 1990-х на зайздрасьць эканамічным гігантам, ня маючы ўласных радовішчаў медзі, цынку, нікелю, зрабілася вядучым экспартэрам каляровых мэталаў у Эўропе. Проста эстонцы выкопвалі савецкае й перапрадавалі эсэнгоўскае…

А пакуль паспаліты люд, які пабіраецца на сьметніках ды закінутых даўгабудах, цудоўна ілюструе навінныя сюжэты БТ і АНТ пра такую стабільна моцную і квітнеючую РБ. Праўда, у адрозьненьне ад героя Стругацкіх, яны мараць не пра шчасьце для чалавецтва, а пра дадатак да сямейнага бюджэту ці пра апахмелу.

Можа, яшчэ 5 гадоў працаздольныя беларускія мужчыны будуць прамысьляць незаконнай здабычай і перапродажам лому? Рыцца ў адкідах саўка, аглядваючыся, каб не заўважыла начальства, каб не злавіў участковы? Прапіваць здабытае?..

А можа, пара ўжо з мэталам у голасе сказаць: хопіць!

Можа, пара адкопваць з завалаў хатняе старызны, архіваў ды сховаў дзяржаўныя сьцягі ўзору 1991—1995 гадоў, высякаць для іх у беларускім лесе тронкі; нарэшце, выцягваць з калекцыяў ды прышчэпліваць на грудзі медныя, латунныя, алюміневыя значкі з «Пагоняй» — і проста ісьці перамагаць?!

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі