Спіс

Наведнікаў Малога Сітна на аўтобусным прыпынку сустракае маляваны вырай. Аазіс у пустэльні, лебядзіная пара ў возеры, адзіная на ўсё навакольле царква пад блакітным небам упрыгожвае белыя цагляныя сьценкі з надпісам «М. Сітна». Ёсьць тут нават самотны воўк — герб партызанскай Ічкерыі, якая, дарэчы, складае менш як палову тэрыторыі Віцебшчыны. Глядзіш на просьценькія, але мілыя карцінкі — і згаджаесься: магло Сітна заняць 2-е месца на конкурсе вясковых аўтобусных прыпынкаў.Наведнікаў Малога Сітна на аўтобусным прыпынку сустракае маляваны вырай. Аазіс у пустэльні, лебядзіная пара ў возеры, адзіная на ўсё навакольле царква пад блакітным небам упрыгожвае белыя цагляныя сьценкі з надпісам «М. Сітна». Ёсьць тут нават самотны воўк — герб партызанскай Ічкерыі, якая, дарэчы, складае менш як палову тэрыторыі Віцебшчыны. Глядзіш на просьценькія, але мілыя карцінкі — і згаджаесься: магло Сітна заняць 2-е месца на конкурсе вясковых аўтобусных прыпынкаў.

Мастака-самавучку вёска кліча Стасікам. А так ён Станіслаў Генадзевіч Круглоў. Яму даўно за 30. Але невялічкаму ўсьмешліваму мастаку зь дзіцячым тварам і голасам школьніка імя «Стасік» пасуе надзвычай. Мне, выпускніку віцебскай мастацкай школы, з самага пачатку карцела пазнаёміцца з калегам. І аказалася, што Стасік працуе ў суседняй брыгадзе сукарубам.

Стасікава брыгада — перадавая. Ці, як напісалі б у «Полацкім весьніку», правафлянговая.

Выконвае норму штомесяц. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы Стасіку: і сячэ, бы завадны, і кожны сук у волак укладзе, і дроваў для буржуйкі ў вахтоўцы заўжды наколе. Ціхі. Сьціплы… Вядома, калі цьвярозы.

Да мяне ў госьці Стасік завітаў няціхі й нясьціплы, але шчыры.

- Цёмны народ у нас, Паша! — прысеўшы на зэдлік і роспачна зьвесіўшы голаў, біў сябе па калене. — Нічога ў жыцьці яны ня бачылі і нічога ня хочуць. А мне гэта баліць! Маю карціну зь лесавозам на прахадной бачыў?.. Па памяці маляваў. Я ж нідзе не вучыўся. Паша, яны мяне не разумеюць, ня вераць мне, ня вераць. А я… я Шушкевіча бачыў!

У пачатку 1990-х Стасік служыў у Менску, ва Ўруччы. Аднойчы да іх прыехаў старшыня Вярхоўнага Савету. Аўрал быў такі, што для салдатаў гэты прыезд застаўся галоўнай падзеяй на ўсе два гады. Ноч гатавалі дранікі на тысячу асобаў. Парцалянавы посуд. Урачыстае шыхтаваньне…

Для цёзкі Станіслава Станіслававіча тая сустрэча дагэтуль застаецца галоўным прадметам гонару перад вяскоўцамі. Што там вяскоўцы! Першы кіраўнік незалежнае Беларусі й разбуральнік сусьветнай імпэрыі зла — асоба, пра якую і ў Токіё, і ў Кембрыджы, і ў Антананарыву можаш сказаць з пачуцьцём уласнае годнасьці: «Я Шушкевіча бачыў!»

Шушкевічаў зорны час, пачатак 1990-х… Старэйшыя ўздыхнуць: якая была адліга! Якія далягляды перад Беларусьсю! Які вольны дух! Стасіку пашчасьціла, хай сабе з-за вайсковага плоту, дыхаць тым духам у самым эпіцэнтры. Згадваю сябе ў 1992-м. Не, убачыць Шушкевіча я ня марыў, хоць і лічыў яго найлепшым беларускім палітыкам. Тады мяне, звычайнага правінцыйнага школьніка, займала галоўная мара любога савецкага выдатніка — залаты мэдаль, каменьчыкі ў віцебскіх кар’ерах, калекцыянаваньне якіх завяршылася паступленьнем на геалёгію БДУ, і пытаньне: што за дзівакі напісалі крэйдай на іржавым гаражы ў нашым двары «Не Саюз, а вольная Беларусь!»?

Поўную залю такіх дзівакоў я ўбачыў у пачатку 1994 г. у Віцебскім тэатры імя Я.Коласа — бацька, рэпарцёр, узяў мяне з сабою на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты Зянонам Пазьняком. Пагадзіўшыся тры гадзіны запар слухаць радикального националиста, я й не падазраваў, што напрыканцы выступу буду стоячы пляскаць у ладкі, а выйду з залі зь цьвёрдым перакананьнем, што мой прэзыдэнт — Зянон Пазьняк.

Бацька і зараз, перасылаючы мне газэты або размаўляючы па тэлефоне, асобна згадвае, як лічыць Пазьняк. А вось Стасікаў бацька не дажыў. Павесіўся. Сын сьвятара зь Дзісны захлынуўся ад безнадзёгі.

- О, вы б з бацькам паразумеліся! — кажа Стасік. — Бацька быў шчыры беларус, паўсюль толькі па-беларуску… І нас вучыў, а мы гэтага не разумелі. Камуністаў ненавідзеў. І заўжды паўтараў: «Вось паглядзіце — хутка калыхнецца!..»

Цяпер сяджу пад міліцэйскай вартай, гляджу, як калыхаецца ў цэнтры Менску людзкое мора пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і шкадую: як жа так, дзядзька… Не дачакаўся, каб пабачыць поўную народу Плошчу Каліноўскага, намётавы гарадок і Дзень Волі — 2006…

Такія, як калісьці Стасік, салдаты тэрміновай службы распавядуць потым у сваіх вёсках, як сядзелі ў вайсковых машынах, трымцелі, чакаючы загаду, і чулі грымоты «Жыве Беларусь!» на паўгораду.

А калі Малое Сітна ператворыцца ў цудоўны беларускі вырай, яшчэ лепшы, чым намаляваў на прыпынку Стас Круглоў, тыя, хто хоць раз пабываў на мітынгу Мілінкевіча, у сквэры Янкі Купалы ці ў акрэсьцінскай камэры, будуць расказваць і знаёмым, і дзецям, і ўнукам: «Я бачыў!..»

Гэта бачыў увесь сьвет: пасьля доўгіх гадоў цемры, страху й цяжкага сну ў самым сэрцы Эўропы, Беларусі, ускалыхнулася нацыянальнае абуджэньне.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі