Спіс

Ніколі дагэтуль не чытаў канадзкіх газэтаў – бо ня быў у Канадзе. Ня меў у хаце сувэніраў з Рыму – не давялося наведаць Вечнага гораду. Ня еў аўстрыйскай чакаляды; ня ведаў, што прадаюць у супэрмаркетах Фарміндэйлу, штат Нью-Ёрк; не знаёміўся зь нямецкімі дзяўчатамі… пакуль ня трапіў у Малое Сітна.Ніколі дагэтуль не чытаў канадзкіх газэтаў – бо ня быў у Канадзе. Ня меў у хаце сувэніраў з Рыму – не давялося наведаць Вечнага гораду. Ня еў аўстрыйскай чакаляды; ня ведаў, што прадаюць у супэрмаркетах Фарміндэйлу, штат Нью-Ёрк; не знаёміўся зь нямецкімі дзяўчатамі… пакуль ня трапіў у Малое Сітна. Ніколі дагэтуль не чытаў канадзкіх газэтаў – бо ня быў у Канадзе. Ня меў у хаце сувэніраў з Рыму – не давялося наведаць Вечнага гораду. Ня еў аўстрыйскай чакаляды; ня ведаў, што прадаюць у супэрмаркетах Фарміндэйлу, штат Нью-Ёрк; не знаёміўся зь нямецкімі дзяўчатамі… пакуль ня трапіў у Малое Сітна.

«Абмежаваньне волі», што забараняе перамяшчэньне й прымацоўвае чалавека да працы, парадаксальным чынам дае іншыя свабоды, часта занядбаныя на «вялікай зямлі». Свабоду спакойнае развагі. Свабоду пазнаньня ўсяе Радзімы праз сузіраньне маленькага куточку, які ўвесь час перад вачыма. Нарэшце, свабоду паважных дачыненьняў з Богам, якім не перашкаджаюць сумятня, ілюзіі ды спакусы.

У такім становішчы пачынаеш дацэньваць і тыя каўточкі свабоды, якіх на волі проста не заўважаеш. Напрыклад, магчымасьць прымружыцца ды зазірнуць у нязьведаныя мясьціны Беларусі, у далёкія краіны праз шчыліну паштовае скрынкі.

За год высылкі мне прыйшло 487 лістоў і перадачаў салідарнасьці. Адказваў практычна ўсім, хто пазначаў зваротны адрас. Кожны ліст быў спосабам хоць на хвіліну вырвацца з высылкі, паразмаўляць з тымі, хто дыхае тым жа духам, скарыстаць каліва свабоды з найбольшым эфэктам. Урэшце за 12 месяцаў у глухой вёсцы здолеў даведацца пра людзей, зь якімі мы робім адзіную справу, больш, чым за некалькі папярэдніх гадоў.

З-па-за Беларусі мне пісалі з 15-ці краінаў, у асноўным беларусы дыяспары. Адсюль і канадзкія газэты, і мастацкія прывітаньні ад Івонкі Сурвіллы, і пасылка з цудоўнымі цукеркамі зь Вены, і пакункі з кнігамі ды канцтаварамі са Стакгольму, і паштоўкі ад беларусаў Польшчы, і парцалянавы Калізэй ад рымскіх грэка-каталікоў, і віншаваньні ад Валянціна Грыцкевіча зь Піцеру, і апісаньне амэрыканскага ладу жыцьця ад звычайных пэнсіянэраў – беларусаў ЗША. Адсюль і паштоўкі салідарнасьці ад шараговых немцаў, швэдаў, бэльгійцаў, латышоў, і прапановы супрацы ад украінскае «Просьвіты»…

З самае Беларусі пошта часьцяком прыходзіла зь мясьцінаў, пра існаваньне якіх, шчыра кажучы, і не здагадваўся – вёска Хілімонаўцы Сьвіслацкага раёну, Лужок паблізу Кармы або пасёлак Энэргетыкаў на Койданаўшчыне. На волі ня здолеў наведаць Слоніму, Салігорску, Верхнядзьвінску, Івенца, Бегам’я, Іўя, Залесься, Германавічаў, каб пазнаёміцца з тамтэйшымі людзьмі, – аж вось самі людзі пішуць сюды, у Малое Сітна.

Самая вялікая колькасьць лістоў – зь Менску: амаль 45%. Зь іншых гарадоў адрасоў салідарнасьці найболей у родным Віцебску (11%), Полацку (6%) ды Берасьці (5%). Апрача Віцебшчыны, дзясяткі лістоў прыходзяць зь Меншчыны й Гарадзеншчыны.

Калі раней мне здавалася, што звычайныя лісты ў наш электронны век пішуць хіба што пэнсіянэры, дык цяпер, падрахаваўшы статыстыку ўласных ліставаньняў, зьдзівіўся: звыш 37% адрасатаў – мужчыны сярэдняга веку (30–35 гадоў); 18% – дзяўчаты ад 30-ці; амаль 15% – хлопцы, маладзейшыя за 30. Мужчыны, старэйшыя за 55, складаюць менш 13% ліставальнікаў; жанчыны пэнсійнага веку – каля 10%.

Ліставаньне аказалася выдатным спосабам нарэшце грунтоўна пагутарыць з найлепшымі знаўцамі беларускасьці.

З гісторыкам Анатолем Грыцкевічам, які адзін працуе за цэлы інстытут гісторыі (нягледзячы на гады, выкладаньне й бясконцыя апэрацыі) – пра стан беларускай навукі, адукацыі й грамадзтва.

З Валянцінай Трыгубовіч, кіраўніцай «Беларускай пэрспэктывы», якая дзясяткамі рыхтуе да друку найцікавейшыя беларускія кніжкі – ад дзіцячых вершаў да рэлігійных зборнікаў – пра царкву й палітыку.

З хрысьціянскім сацыялістам, адным зь першых беларускіх незалежнікаў, Анатолем Сідарэвічам – пра лявіцу да правіцу ў айчыннай гісторыі.

З Андрэем Катлерчуком, беларускім гісторыкам з Швэцыі – пра наш прагрэс і рэгрэс у параўнаньні з «залатым векам».

З кінакрытыкам Андрэем Расінскім – пра дачыненьні кінэматографу й хрысьціянства.

З выдаўцом беларускамоўнага габрэйскага бюлетэню «Мы яшчэ тут!» Вольфам Рубінчыкам – пра лёс і значэньне беларускага Ізраілю.

З публіцыстам Алесем Белым – пра магілу Торвальда Вандроўніка й архетыпы Адраджэньня…

З Аленай Макоўскай, старшынёй управы «Бацькаўшчыны» – пра стан справаў на Бацькаўшчыне.

З архітэктарам Ірынай Лаўроўскай, лепшым адмыслоўцам што да берасьцейскае даўніны, – пра Берасьце сучаснае.

З Элай Олінай, адной з арганізатарак камітэту салідарнасьці – пра гэтую самую салідарнасьць…

Лічы, цэлы год завочнага навучаньня ў лепшых выкладчыкаў – любая асьпірантура адпачывае!

Праз пошту да мяне даходзіла практычна ўся незалежная прэса, якая яшчэ заставалася ў краіне. Рэдакцыі перасылалі «Нашу Ніву», «Народную волю», «Наша слова», «Беларуса», бацькі – «Белорусы и рынок», «Белгазету», «Комсомолку» й «Свободные новости». На волі ніколі ня меў такое падшыўкі. Кнігі ад Уладзімера Арлова й Ніла Гілевіча, Лявона Баршчэўскага й Міхася Скоблы, музыка ад Уладзімера Цярохіна, «Дзеяслоў» і «АRCHE», «Навіны НІСЭПД» і бюлетэнь «Бацькаўшчыны», «Наша вера» і «Царква»… Усё гэта цяпер ходзіць у Сітне па руках.

Праўда, свабода ў капэрце тут усё-такі абмежаваная. Лісты часта прыходзяць пакамечаныя, надарваныя, пераклееныя; вялікія пасылкі паўскрываныя і з сарамлівым подпісам «пашкоджана пры мэханічнай апрацоўцы» (толькі чамусьці безь пячаткі Полацкай філіі КДБ), а незалежную прэсу ў пакунках хтосьці рэгулярна папярэдне разьбірае ды перачытвае. Што ж, інфармацыя пашыраецца, і гэта галоўнае.

Пэўна, людзі таксама заўважаюць, што іхнюю пошту чытае яшчэ хтосьці. Але пішуць. Працягваюць ладзіць акцыі капэртаванае салідарнасьці.

Вялізны дзякуй усім тым, хто пісаў і піша ў Малое Сітна – і даруйце, што не магу пералічыць у гэтым лісьце ўсіх.

Дарагія беларусы! Калі ласка, пішэце лісты. Казуліну, Статкевічу, Фінькевічу, «партнэрцам». Тым, хто за мяжою. Тым, хто жыве ў глыбінцы. Проста адно аднаму. Бо кожны беларускі ліст дадае маленькае, але чэпкае злучво ў агромністую бел-чырвона-белую палатніну Нацыянальнага абуджэньня.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі