Спіс

Двойчы на Каляды — перад каталіцкім Раством і на Новы год — у Алешчу прыяжджае рэтра‑цягнік зь Менску. Адмыслова да яго прыбыцьця на плятформе чыгуначнай станцыі ставяць вялізную елку, увешаную гірляндамі, і гукаўзмацняльную апаратуру. Цягнік на пяць вагонаў, ахайнейшы за звычайны, спыняецца ля елкі ды стаіць цэлую ноч пад гукі дыскатэкі.Двойчы на Каляды — перад каталіцкім Раством і на Новы год — у Алешчу прыяжджае рэтра‑цягнік зь Менску. Адмыслова да яго прыбыцьця на плятформе чыгуначнай станцыі ставяць вялізную елку, увешаную гірляндамі, і гукаўзмацняльную апаратуру. Цягнік на пяць вагонаў, ахайнейшы за звычайны, спыняецца ля елкі ды стаіць цэлую ноч пад гукі дыскатэкі. Люксовыя купэ з тэлевізарамі. Мора гарэлкі й прысмакаў. Масавік‑зацейнік зь мікрафонам… Алешча — самая паўночная станцыя Беларускай чыгункі, і камэрцыйныя туры на зімовыя сьвяты ладзяцца чыгуначнікамі пад тым соўсам, што якраз тут, на нашай Поўначы, жыве беларускі Дзед Мароз (прывезены разам са Сьнягуркай, ён робіць выгляд, што выходзіць з алешчынскага лесу). І хаця БТ ужо даўно раскручвае Дзеда Мароза зь Белавескае пушчы, ягоны чыгуначны канкурэнт перасяляцца з хлебнага месца нікуды не зьбіраецца.

Менскія госьці бяруць з сабою дзяцей, водзяць карагод вакол елкі, п’юць «Савецкае шампанскае» з гарла, гуляюць ноч і перад першым дызэлем з «максімкай» адбываюць дахаты. Алешчынцы й сіценцы вось ужо каторы год падцягваюцца на 25 ды 31 сьнежня сюды. Паглядзець. Зьбіраюцца на эстакадзе — адтуль добра відаць асьветленыя купэ й вагні вялікай елкі. Асабліва сьмелыя падыходзяць да плятформы й нават робяць спробу забрацца ў вагон‑рэстаран. Зухаў выстаўляюць, і тыя вяртаюцца на эстакаду, каб пахваліцца, хто што бачыў і хто што пасьпеў сьперці.

Іншых відовішчаў зімовай парою ў вяскоўцаў няма. І Каляды, і Новы год ад іншых выходных адрозьніваецца хіба што большай, чым звычайна, колькасьцю выпіўкі й моцаю дэбошаў. Са сьвятамі тут віншуюць міліцыя ды «хуткая дапамога». Дый елку ў хаце мала хто ставіць: яловыя галінкі на эстакадзе — самае дакучлівае сьмецьце, а ў лесе кожны сукаруб кляне «ёлкі‑палкі» за найбольшую гушчыню галінаў.

Увогуле, што адзначаюць беларусы з 25 сьнежня да 7 студзеня штогод — вялікае пытаньне. Зьмену нумару году? Безаблічнае Раждзяство?.. А што, да прыкладу, сьвяткуе галоўны дзяржаўны ідэоляг таварыш Рубінаў, які днямі выдаў‑такі ваенную тайну: рэлігія — опіюм для народу? Няўжо, як піша Лёлік Ушкін, і праўда — дзень нараджэньня СССР 30 сьнежня ды дзень абвяшчэньня БССР 1 студзеня?.. І няўжо багата люду будзе адзначаць Новы год паводле рубінавых зорак?..

Калі запытаць вяскоўцаў — дык што, урэшце, сьвяткуем на Каляды насамрэч? — тыя пацепнуць плячыма: «Ціпа… ну дзень жа прыбаўляецца!» Для іх Раство — проста сьвята нараджэньня сьвятла.

У Эвангельлі напісана якраз пра гэта. «Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет. У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў» (Яна 1:9‑10).

За елкамі, чакалядкамі, мандарынамі й санта‑клаўсамі неяк згубілася, што дзьве тысячы гадоў таму на сьвет нарадзіўся Збаўца чалавецтва, Ісус Хрыстос.

Ёсьць глыбокі сэнс у тым, што нараджэньне Сына Божага адбылося ў самую цёмную зімовую ноч сярод галечы й холаду. У тым, што пасьля гэтага сьвята пачынаецца Новы год. Што якраз у гэтую пару чалавек падрахоўвае вынікі году мінулага й зазірае ў будучыню.

Для беларусаў у 2006‑ым нарадзіўся сьветлы агменьчык Свабоды, Праўды й Справядлівасьці.

Хтосьці скажа: надта ж слабы агеньчык… Але Сын Чалавечы гэтаксама прыйшоў у сьвет слабым, безабаронным немаўлём.

Хтосьці скажа: ат, пастаялі на плошчы дзеці, АМАП іх расьпіхаў па аўтазаках, а потым з вучобы павыкідвалі, ды на эміграцыю. Але, каб спыніць прыйсьце Ісуса, улады таксама зьбівалі дзетак, а сьвятая сям’я мусіла ўцякаць у Эгіпет.

Хтосьці скажа: што ж яны ўсё церпяць, адно галадаюць ды лямантуюць?.. Але і наш Госпад скрозь увесь Свой зямны шлях цярпеў, пасьціў ды нёс людзям Слова.

І перамог на крыжы.

І ўваскрос, пакінуўшы людзям белую з чырваньню палатніну.

І павёў за Сабою пад гэтым сьцягам мільярды вернікаў.

Таму галоўная надзея для беларусаў у Новым годзе — не ў адмене эўрапейскіх прэфэрэнцыяў, ня ў рынкавых цэнах на расейскі газ і нават не ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Галоўная наша надзея — у той падзеі, якую каталікі й пратэстанты сьвяткуюць 25 сьнежня, а праваслаўныя — 7 студзеня, і якая засталася ў смутнай памяці жыхароў Алешчы й Малога Сітна як Дзень нараджэньня сьвятла .

Нараджэньне Сьвятла — сымбаль і прадвесьце нашага нацыянальнага абуджэньня. Мы верым, можам і пераможам — бо Хрыстос нарадзіўся!

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі