Спіс

Дзед з Полацку ў гасьцях у сіценцаў цікавіцца, хто пасяліўся ў інтэрнаце. «Хімік» – адказваюць вяскоўцы. «А, вучоныя прыехалі», – з разуменьнем хітае галавою дзед.Дзед з Полацку ў гасьцях у сіценцаў цікавіцца, хто пасяліўся ў інтэрнаце. «Хімік» – адказваюць вяскоўцы. «А, вучоныя прыехалі», – з разуменьнем хітае галавою дзед.

«Зычу табе хутчэй адолець гэтую табліцу Мендзялеева», – завяршае свой ліст чытачка «Нашай Нівы» зь Пінску.

«Хімія» – гэта насамрэч пэрыядычная сыстэма элемэнтаў. Крымінальныя й паўкрымінальныя элемэнты, што пэрыядычна трапляюць у Сыстэму «абмежаваньня волі», складаюць упарадкаваную заканамернасьць сучаснага грамадзка-палітычнага жыцьця. Як спадчына разьвітага сацыялізму, «хімію» ў Расеі й большасьці постсавецкіх краінаў ужо скасавалі. Але ж вось у Беларусі саўковую «табліцу Мендзялеева» дагэтуль штудыююць тысячы.

Сучасная беларуская «хімія» – кляндайк для крымінальніка-навучэнца. Тут прафэсійныя выкладчыкі дадуць яму поўнае ўяўленьне пра мэтады сымуляцыі з дапамогаю ёду, жалезныя паняцьці турмы й значэньні цынку (прастукваньне празь сьцяну). Тут навучаць, як перакрываць кісларод адміністрацыі ўстановы, як пазьбягаць ужываньня брому (дадаецца ў пітво ў ізалятарах і калёніях дзеля падаўленьня лібіда) і здабываць высакародныя мэталы ў кватэрах даверлівых грамадзянаў.

Сэрца крывёю абліваецца, калі бачыш гэтых хлопцаў, аднагодкаў ці крыху маладзейшых, – Пакаленьне Маладога Фронту! – якія днямі слухаюць «блатны шансон» ды «таганку», размаўляюць на сумесі турэмнага жаргону й расейскага мату і лічаць гэта найвышэйшай рамантыкай. Іхняя сьвядомасьць ужо скалечаная дашчэнту. Мой 22-гадовы сусед з Новалукомлю шчыра абураўся: «Угон аўтамабіляў – гэта мой хлеб, мая праца, разумееш. Я працую ня менш за іншых – дык за што мяне пасадзілі?!»

Злосны неплацельшчык алімэнтаў зь недалёкае вёскі; полацкі нумізмат, у якога на выставе паспрабавалі скрасьці ягоныя манэты (крыўдзіцель апынуўся ў рэанімацыі, калекцыянэр – у Сітне); малады кіроўца, што зьбіў хлопчыка з роварам; жыхар Наваполацку, які ўтапіў у балоце дыплямат зь міліцэйскімі дакумэнтамі; лепельскі мужык, які на глебе рэўнасьці «вынес санкі» (зламаў сківіцу) жонцы; здаровы хуліган, на якога пасьля чарговае бойкі суседзі-пацярпелыя падалі заяву… Як і ў пэрыядычнай сыстэме элемэнтаў, тут ёсьць артыкулы лёгкія (алімэнты, махлярства, п’янкі, выпадковы ўшчэрбак) і цяжкія (цяжкія цялесныя пашкоджаньні, ненаўмысныя забойствы): першыя часьцей падпадаюць пад амністыю ці ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

Мая «арганізацыя масавых беспарадкаў» робіць на «калегаў» моцнае ўражаньне. Даведаўшыся, што ў «беспарадках» на галоўнай плошчы сталіцы ўдзельнічала некалькі тысячаў чалавек, паглядзеўшы на машыны наведнікаў і пераканаўшыся, што паслабленьняў ў камэндатуры не даюць, яны прысьвістваюць і па-змоўніцку ціснуць руку: «Трымайся!»

Ужо неаднойчы пераканаўся на «сутках», у ізалятарах, «адстойніках» на той жа «хіміі»: да «палітычных» у месцах пазбаўленьня ці абмежаваньня волі ставяцца з выключнай павагай. Прынцыповасьць, адукаванасьць і беларуская мова – візытоўка «палітычных» – вітаецца зваротна прапарцыйна непрыязнасьці да гэтых рысаў у афіцыйных установах навукі, культуры й адукацыі. Прыхільнікаў Лукашэнкі сярод сядзельцаў не сустракаў: тут улада – ненавісны апарат падаўленьня. Слова «рэжым» выклікае тыповую хімічную рэакцыю. У крымінальнага інтэрнацыяналу ёсьць нават адпаведная клясыфікацыя РБ – «чырвоная (г.зн. кантраляваная адміністрацыяй) рэспубліка». Дзіва што сымпатыяў да міліцыі тут яшчэ меней, чым сярод удзельнікаў вулічных маніфэстацыяў. Можаце сабе ўявіць, якім попытам карыстаюцца ў «мясьцінах ня надта аддаленых» значкі «За свабоду!».

Разам з тым «папраўчая ўстанова адкрытага тыпу», як ніводная іншая структура пэнітэнцыярнай сыстэмы, не папраўляе, а горшыць чалавека. Для «новенькіх» гэта асяродак страшэннага разлажэньня, а для злачынцаў – паўсюдная спакуса: за мінімальным кантролем выпіць, пабалдзець, а заадно і «выхаваць маладняк» – не праблема. І канвэер працуе: «Скраў, выпіў – у турму».

За год у Малым Сітне праз мой інтэрнацкі пакой прайшло 14 «хімікаў». Чацьвёра зь іх сустрэліся ў адной камэры ў Віцебскай калёніі (даведалася тутэйшая жанчына, якая возіць перадачы майму былому суседу). Здавалася б, чаму б тым небаракам не адбыць свой тэрмін ціха й спакойна… Але сыстэма працуе, як гадзіньнік: прымусовая праца зранку + адносна вольны вечар = начная п’янка + пахмельле назаўтра. Пошукі выпіўкі, хованкі на працоўным месцы, сваркі й скандалы працягваюцца да тае пары, пакуль камэндантка інтэрнату ці майстры на працы ня выклічуць «эвакуатараў» з камэндатуры. «Хімікі» добра ведаюць, што Мендзялееў вынайшаў ня толькі пэрыядычную сыстэму, але й рэцэпт расейскае гарэлкі. Пасьлядоўнікі вялікага хіміка экспэрымэнтуюць з усім, што гарыць, ужываючы ці ня ўсю згаданую табліцу.

Многія, дабыўшы «да званка», застаюцца ў Сітне на ўсё астатняе жыцьцё: знаходзяць сужыцельку, уладкоўваюцца ў леспрамгас, падсаджваюцца на «максімку»… Так абмежаваньне волі ператвараецца ў пажыцьцёвы прысуд.

У Новай Беларусі ніякіх «хіміяў» ня будзе. Тыя, хто парушыў закон ненаўмысна, будуць плаціць вялікі заклад (а не даваць хабар «каму трэба»). Эканамічныя злачынцы будуць карацца, адпаведна, эканамічна. Забойцы ж, гвалтаўнікі й падлеткі-хуліганы будуць адбываць свой тэрмін не ў рассадніках крымінальнае сьвядомасьці й міліцэйскага садызму, а сам-насам з уласным сумленьнем і Бібліяй, пад гутаркі са сьвятаром.

Бо насамрэч ідэальныя дачыненьні чалавека й усяго грамадзтва выяўляе ня хімія й ня фізыка, а нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі