Спіс

5 верасьня а 13-ай гадзіне па менскім часе на вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам.

[ 04/09/2007-17:01 ]
Добрыд зень паважаны Павал! Гэтае пытаньне вельмі турбуе мяне: Чаму вы менавіта атрымалі адукацыю хіміка?Чым вы кіравалісь пры выбары сваёй адукацыі? З павагаю Зьміцер з Гомлі.
Адукацыю “хіміка” даў мне рэжым, саслаўшы ў Малое Сітна. Насамрэч, паводле адукацыі я інжынэр-геоляг. Было такое хоббі ў дзяцінстве – зьбіраць каменьчыкі.
[ 04/09/2007-17:54 ]
Что на ваш взгяд сделал хорошего Милинкевич и что плохого.
Мілінкевіч зьяднаў ладную частку нацыянальных сілаў. У 2006-м годзе менавіта заклік Мілінкевіча вывеў людзей на Плошчу. Мілінкевіч стаў тым беларусам, якога прымаюць на найвышэйшым узроўні ў Эўропе ды Амэрыцы. Мілінкевіч стварае рух “За Свабоду,” які, на мой погляд, мусіць стаць белаурскай “Салідарнсьцю”. Кепска, што робіцца гэта ўсё павольна.
[ 04/09/2007-17:58 ]
Вам ни кажеться, что реально кроме МФ никто ничего кроме пустой болтовни не делает (в том числе и МИ, который после выборов кроме того что постоянно создает движение тоже ничего не делает).
Насамрэч ёсьць шмат арганізацыяў, рухаў і партыяў, якія вядуць ня вельмі прыкметную, але вельмі патрэбную працу. “Малады Фронт” проста на пярэднім краі змаганьня. Але сіла “Маладога Фронту” і пэрспэктыва для іншых апазыцыйных структураў – гэта нацыянальная ідэя і хрысьціянскія прынцыпы. Дарэчы, Мілінкевіч усё больш набывае рысы хрысьціянска-дэмакрытчнага палітыка.
[ 04/09/2007-18:54 ]
1. Малады Фронт часта абвінавачваюць у занадтым хрысьціянстве. Ці не падаецца вам, што калі ўбраць такі вялікі рэлігійны аспэкт, то МФ здольны стаць сілаю, якая аб’яднае беларускую моладзь. Я сам хрысьціянін, але ваша занадтая рэлігійнасьць адштурхоўвае ад вас пэўную частку сьвядомай моладзі. 2. Як вы ставіцесь да расколу БНФ? Якую з дзьвух існуючых партый(ПБНФ ці КХП-БНФ) вы падтрымліваеце? Хто(Пазьняк ці Вячорка)вам болей падабаецца як палітык? 3. Як вы ставіцесь да супрацоўніцтва МФ з людзьмі, чыі дзеяньні відавочна шкодзяць Беларускаму Адраджэньню (г.зв. «дэмсілы»)? Ці ня варта было б адмовіцца ад кантактаў зь імі? З павагаю, Кастусь Капялюш.
1)“Малады Фронт” і зараз – яўны лідэр маладзёвага дэмакратычнага руху. І аснова гэтага лідэрства як раз-такі вера ў Бога і любоў да Беларусі. Наша задача – ня проста “зьяднаць беларускую моладзь,” а вывесьці цэлае новае пакаленьне беларусаў зь цемры духовага і нацыянальнага рабства, абыякавасьці, грэху і зла. Вывесьці пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста.

2) З 1999 году мы падтрымлівалі і ПБНФ і КХП-БНФ. “Малады Фронт” заўжды выступаў за яднаньне нацыянальнага руху.

3) Пазьняк – лідэр беларускай гісторыі 20-га стагодзьдзя. Вячорка – сучасны і тэхналягічны лідэр партыі. Паводле каштоўнасьцяў Пазьняк як моцны хрысьціянін мне, безумоўна, бліжэй.

4) “Малады Фронт” працуе і з аб’яднанымі дэм. сіламі, і з эўрапейскай кааліцыяй, узяўшы за мэту нацыянальны і хрысьціянскі ўплыў на іх. Там, дзе нашыя прынцыпы не супадаюць, супрацоўніцтва заканчваецца.

[ 04/09/2007-19:00 ]
Прывітанне, Павал! Дзе можна набыць Вашыя кнігі, у прыватнасці «Лісты з лесу»? Загаддзя ўдзячна за адказ. Захапляюся Вашым талентам і Вашай мужнасцю. Зося
Дзякуй за добрыя словы. Кнігі “Нацыянальная ідэя,” “Брату” і “Лісты зь лесу” можна набыць у прыватных распаўсюднікаў, на Ўправе БНФ, праз сыстэму “Кнігі-поштай”. Зараз ствараем сетку распаўсюднікаў у рэгіёнах.
[ 04/09/2007-19:48 ]
Добрый день, Павел. «Европейский марш» планируется проводить с Октябрьской площади, всем понятно, что исполком не даст добро на это.Так вот, в этом случае будем ли собираться несанкционировано? Я считаю, что если Октябрьская , то значит ОКтябрьская, без всяких разрешений. Банголор опять это будет позор,это будет не «Европейский марш», а «Восточный очередной позор» Удачи Вам, ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Аргкамітэт Эўрапэйскага маршу зьбіраецца якраз сёньня. Дазволы прасіць бессэнсоўна, маеце рацыю.
[ 05/09/2007-02:57 ]
Dobry dzen Paval.Dziakuj vialikae Vam, za toe,shto Vy tak samaahviarna robice. Jashche 15 hadou tamu, stary greka-katalicki sviatar kazau:»Kab Belarus stala sapraudy volnaj nezalezhnaj demakratychnaj eurapejskaj krainaj — persh za usjo treba ,kab Belarus stala «HRYSCIANKAJ».» «Paznajce praudu,i jana zrobic vas volnymi…» Chas pakazau,shto heta sapraudy tak. Prauda u tyia chasy, ja ne usprymau heta usurjoz.Dumau,shto svaboda-heta pershae.No svaboda bez maralnaga padmurka — heta toe,kudy krochyc zaraz levackaja zahodniaja Europa,admovivshajasia ad svaih hryscianskih karanjou.Heta shliah u nikudy… Shto,bolsh za usjo, na Vashu dumku,perashkadzhae zaraz Belarusi stac «HRYSCIANKAJ» ? Ci dougi chas my jashe budzem «pryznavacca u ljubovi da Rasii»,jakaia nas znishchae?Ci dougi chas my jashche budzem «zmagacca razam z kamunistami» suprac dyktatury,jakuju jany paradzili?Ci dougi chas my jashche budzem «talerantna»drukavac na webstaroncy «Belaruskaj Hryscianskaj Demakratychnaj Partyi» artykuly na rasejskaj move?(kolkasc jakih pavialichyvaecca). Dziakuj za adkazy. Hrysciane pavinny ljubic navat voragau,malicca za ih.No heta ne znachyc,shto jany ne pavinny kazac praudu i ne zmagacca sa zlom. Shchyra zychu Vam i Vashym siabram pospehau u adradzhenni Belaruskaj Hryscianskaj Demakratyi,mocy duha i zdarouia. Berazhy Vas Bozha. Molimsia razam za Belarus. Andrei.
Дзякуй вялікі, Андрэй. Так, хрысьціянства – выратаваньне для Беларусі. Стаць хрысьціянкай Беларусі перашкаджае і сучасны рэлятывізм сьвету, і імпэрская Расея, і бязбожны рэжым. Але найперш – наша ўласнае бязьвер’е.

У ідэале, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя бачыцца мне як беларускамоўная партыя. На жаль, пакуль шмат вернікаў, зь якімі мы працуем – расейскамоўныя. Але нашай стратэгіяй на 2008-2010 гады прадугледжана правядзеньне поўнамаштабовай беларусізацыі хрысьціянскага руху (кампанія “Люблю Беларусь!”).

[ 05/09/2007-06:43 ]
Дзень добры, Павал! У меня 2 вопроса. Повлияет ли смена верхушки кгб на твою деятельность и твоих соратников? Какое настроение у ребят из Молодого фронта в предверии 10-летия?
Мэханічныя замены кадраў у вярхушцы рэжыму нічога не вырашаюць. Мы будзем змагацца, нягледзячы на тое, хто там якую спэцслужбу ўзначальвае.

Настрой у маладафронтаўцаў баявы, і нават сьвяточны.

[ 05/09/2007-08:20 ]
Dzien dobry Pan Paweł Siewiaryniec.Panu wieriu,Pan mlody czielowiek poetomu rzelaju Panu udaczi,sily i tierpienija.Pytania do Pana.1.Kogdato Wy goworili szto z wielikoj pawagaj otnosicies k niemieckomu politiku Panu Gielmutu Koliu i ja tak cama.Poetomu choczu zapytac spatkalis Wy kogdanibuc z Panam Gielmutom Koliem. 2.Bielarusi ugrorzajet 2 wrarzdiebnyje sily eto impierskij rierzym rossii razam z lukaszenkoj i islamskij radikalizm.Na moj pogliad protiwostojac etomu wragu morzet tolko Nasza Chryscjanskaja Wiera,wchorzdienija Bielarusi w NATO i w Uniju Ewropiejskuju.Soglasny Wy comnoj ili niet.Warszawa,Polska,Mikołaj Saskiewicz,ja z Bielarusi.Do pabaczenia.5.09.2007r.
Спадар Мікола, дзякуй за пытаньні. На жаль, з Гэльмутам Колем не сустракаўся – спадзяюся, яшчэ будзе такая магчымасьць.

Адносна другога пытаньня – так, вера – аснова Эўропы. Ня будзе Эўропа хрысьціянскай – ня будзе Эўропы ўвогуле. Але веру, што духовы ўздым прыйдзе да сучасных эўрапэйцаў з краінаў Цэнтральна-Усходняй Эўропы – Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краінаў, Румыніі, Малдовы, Баўгарыі, Сэрбіі, і ўрэшце Беларусі.

[ 05/09/2007-08:34 ]
Strasenna baliuca pierazyvac kozny sud, zatrymannie liuboha maladafrontauca. Musicie bierahcy siabie. Budzcie razumniejshymi, chitrejshymi, bols abaclivymi za rezym. ulada bajicca maladych, vas. a Vy patrebny Radzimie zdarovymi, adukavanymi, mocnymi. E.,Vilnia
Вялікі дзякуй. Насамрэч, тых, хто зараз змагаецца за Беларусь, беражэ сам Бог. А змаганьне – гэта ня проста гульня, дзе перамагае хітрэйшы ці разумнейшы. Змаганьне – гэта адказнасьць, ахвярнасьць, і ўрэшце рэшт, крыж, дадзены кожнаму з нас.
[ 05/09/2007-10:40 ]
Як Павал думаешь дзейнічаць са сваімі паплечнікамі па партыі ў выпадку, калі па БХД будзе ўзбуджана крімінальная справа па 193 артыкулу? Што зараз можна зрабіць, каб прыдухіліць магчымыя наступствы гэтага? Дзяніс
Дзяніс, 193 артыкул – незаконны. Абавязак кожнага хрысьціяніна адкрыта выкрываць беззаконьне. Што рабіць? Як напісана, “упакорцеся Богу, усупраціўцеся д’яблу, і уцячэ ад Вас”. Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі неабходна дапамагчы хрысьціянам пераадолець страх перад рэжымам, сыходзячы з дэвізу “Баюся Бога, і больш нікога”. Трэба ставіць на тыпова хрысьціянска-дэмакратычныя мэтады працы – прыватныя і сямейныя сустрэчы, мясцовае самакіраваньне, руплівую працу з цэрквамі, сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі. Урэшце рэшт, нельга забывацца, што раньняе хрысьціянства пашыралася менавіта праз ганеньні.
[ 05/09/2007-10:51 ]
Павал,ці кантактуеце Вы з Зянонам Пазьняком ? І ў чым разыходжаньні «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» з «Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ» ? Дякуй. Туравец Віктар.
На жаль, апошні раз мы сустракаліся у 2003-ім. Хацеў бы сустрэцца са спадаром Зянонам цяпер. Спадзяюся, калі Бог дасьць і буду на свабодзе, зраблю гэта бліжэйшым часам.

Розьніца КХП і БХД хутчэй тэхналягічная: БХД ставіць сваёй найпершай мэтай супрацу з вернікамі як сацыяльнай базай.

[ 05/09/2007-11:44 ]
Павал, каго Вы лічыце найбольш значнай фігурай у беларускай гісторыі?
10-ае стагодзьдзе – князь Ізяслаў, 11- Усяслаў Чарадзей, 12 – Эўфрасінія Полацкая, 13 – Міндоўг, 14- Альгэрд, 15 — Вітаўт, 16 – Скарына, 17- Сапега, 18 – Касьцюшка, 19 – Каліноўскі, 20 – Пазьняк. Але найгалоўны зь іх – першадрукар і прапаведнік Францішак Скарына.
[ 05/09/2007-11:47 ]
Хто з расейскіх пісьменьнікаў Вам падабаецца і чаму?
Дастаеўскі. Па-першае, ён хрысьціянін, па-другое – беларус.
[ 05/09/2007-12:16 ]
Павал, ад імя Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, хацеў павіншаваць »Малады фронт» і Вас асабіста, як стваральніка, з юбілеем »Маладога фронту». Усяго Вам найлепшага. Андрэй.
Вельмі прыемна, Андрэй. Верым, можам, пераможам!
[ 05/09/2007-12:18 ]
Павал, вам што-небудзь гаварылi супрацоўнiкi хiмii пры вашым вызваленььнi, маўляў, чаму вас вызвалiлi i г.д.? Якiя былi першыя пачуццi на свабодзе? Сяргей, Вялейка
Супрацоўнікі “хіміі” толькі намякалі. Кіраўніку спэцкамэндатуры я адаслаў сваю кнігу.

Першым пачуцьцём на свабодзе было адчуваньне, што ў сёньняшняй Беларусі панятак “свабода” – вельмі адносны. Першае, што зрабіў – гэта падзякаваў Богу за два гады выпрабаваньняў і дабраславеньняў.

[ 05/09/2007-13:01 ]
Tabe ne soramna Paval za tvae slovi aba mne??? Zharnasek Andrei.
Андрэй, Вашае з супрацоўнікам КДБ Угляніцам акцыя у 2001 годзе — “падстава” з нібыта схаванымі целамі зьніклых, дагэтуль успрымаецца мною як тыповая правакацыя.
[ 05/09/2007-13:01 ]
Слава ісусу Хрысту! Павал! Вятаем Цябе з Львову! Ці паведамілі Табе аб тым, што 2 верасьня на мітынгу ў Львове луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі прамовы ў падтрымку Беларускага змаганьня? А пытаньня наступнае: Як ты ставішся да таго, што радыё Свабода вось ужо на працягу некалькіх год упарта ігнаруе працу Беларусаў у Львове і наогул на Ўкраіне?
Пра мітынг у Львове пачуў учора, ад Вячаслава Сіўчыка. Вы – малайцы! Любая беларуская акцыя ва Украіне зараз утрая больш каштоўная. А наконт “Свабоды” – дарэчы, “Свабода” паведамляла пра дзейнасьць беларусаў у Львове.
[ 05/09/2007-13:05 ]
Ці не зьмянілася Вашае стаўленьне да гомасэксуалістаў? Ці зможа чалавек гомасэксуальнай арыентацыі, які верыць у Бога ды трымаецца хрісьціянскіх прынцыпаў, быць сябрам БХД?
Стаўленьне да гомасэксуалізму як да граху у мяне ня можа зьмяніцца, бо Божыя прынцыпы – нязьменныя.

Чалавек, які адкрыта прапагандуе аднаполае каханьне, ня можа быць сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі – гэта супярэчыць Праграме і Статуту.

[ 05/09/2007-13:07 ]
Дарагі Павал! 30 дзён з апошніх трох месяцаў свабоды Вы прасядзелі на адміністрацыйных сутках. Улады ВІДАВОЧНА хочуць стрымаць Вашае прагненьне да працы, хоць у большасьці апошніх падзеяў, нягледзячы на арышты, Вы былі абсалютным лідэрам сытуацыі. Таму ўлада так Вас і баіцца. А пытаньне заключаецца ў наступным. Дарагі Павал, мы ўсе вельмі моцна Вас любім і шануем, і вельмі хочам, каб у сваёй дзейнасьці Вам паменш прыходзілася вось так лоб у лоб сутыкацца з рэжымам. Скажыце, чаму б Вам зараз, калі рэжым відавочна хоча Вас адправіць на наступны тэрмін, не зрабіць ход у іншым накірунку? Існуе меркаваньне, што беларусам цяпер вельмі важны прыклад моцнае адданае Богу сям’і, а Мілінкевіч у гэтым пытаньні абсалютна не вытрымлівае крытыкі, бо не зьяўляецца вернікам. Ці не разглядаеце Вы цяпер думку аб стварэньні сваёй сям’і? Думаю, што верная і адданая Богу жонка была б Вашым незаменным памочнікам ва ўсіх справах, нават у палітычнай дзейнасьці, зрэшты, пра гэта як раз і гаворыцца ў Бібліі. З павагаю, Кастусь, Менск.
Дарагі Кастусь! Стварэньне сям’і – гэта не “палітычны ход”, а вельмі адказная і сур’ёзная справа. Для сябе я даўно вырашыў, што сям’я – гэта толькі пасьля перамогі.
[ 05/09/2007-13:09 ]
Ільля Копыл, пэнсіянэр, Менск“Шаноўны Павел, я паважаю Вашу дзейнасьць і ганаруся Вамі, ганаруся моладзьдзю, якая змагаецца за Беларусь. Пытаньне. Вы зрабілі ўхіл да рэлігіі, да веры ў Бога, і ў той жа час Вы ў апазыцыі рэжыму, якому царква аддана прыслужвае. Калі да ўлады прыйдзе фанатычны веруючы палітык, ён можа нламаць шмат дроў, у краіне можа ўзьнікнуць нейкі аналяг ісламскага фундамэнталізму. Я не аднойчы чуў, як праваслаўныя цэрквы ў Менску людзі называюць “Мураўёўкамі”. Ці ня лічыце ВЫ, што чалавек ва ўладзе павінен быць роўнааддалены ад усіх рэлігійных канфэсіяў. І другое пытаньне. Вы шмат разоў казалі: “Якім судом судзіце, такім судзімы будзеце”. Але ж тады новая ўлада стане працягам цяперашняга рэжыму. Ці ня лепш было б пры зьмене ўлады судзіць па закону? З павагай да Вас”.
Беларускае Адраджэньне бяз веры ў Бога – немагчымае. Бо беларуская нацыянальная ідэя ў сваёй сутнасьці – хрысьціянская.

Пазыцыя Беларускага Экзархату РПЦ у дачыненьні да сёньняшняга рэжыму і Масквы – не такая адназначная, як Вам здаецца (пра што сьведчыць вядомы артыкул Рубінава, адмова ад супрацоўніцтва з Азаронкам і Чартовічам, а таксама сытуацыя вакол храму Суворава). Беларускае праваслаўе у Беларусі павольна і цяжка, але аднаўляецца.

[ 05/09/2007-13:09 ]
Спадар, Барысаў: “Развал Саюзу спрыяў Беларусі быць незалежнай і сьці сваім шляхам. Я ўпэўнены, гэты шлях прывядзе нас у Эўразьвяз. Хацелася б ведаць і паслухаць, Павел, Вашы развагі і думкі наконт гэтага”.
Пагаджаюся з Вамі. Ня мой погляд, беларускі шлях у Эўропу – гэта ня проста вяртаньне да шматсотгадовай традыцыі, і ня проста ўцёкі ад Расеі, але і магчымасьць для Беларусі дапаўняць і зьмяняць саму Эўропу сабою.
[ 05/09/2007-13:09 ]
“Паважаны Павел, як доўга, на Вашу думку, будзе паляваць на Вас беларуская ўлада. Колькі Вам яшчэ прыйдзецца сядзець у турме? У мяне прсота няма словаў. Я кожны дзень слухаю наша Радыё Свабода, і ў мяне проста душа плача з-за таго, як Вы ўжо які раз сядзіце, з-за таго, што Вас судзяць, судзяць Вашых таварышаў. Я ўжо не вытрымліваю… Як доўга яшчэ гэта будзе цягнуцца?! Колькі яшчэ мы будзем трымаць на сваіх плячах павука няшчаснага, Лукашэнку?! ”
Ведаеце, стагодзьдзямі беларускі народ цярпеў, пакутаваў, ахвяраваўся. “ Калі хто хоча ісьці за мною, — кажа Хрыстос, — выракайся сябе, бяры крыж свой, і ідзі за мною” (Мц, 16:24). Людзі гінулі ў войнах, былі ўцісканыя катамі і захопнікамі, сядзелі ў ГУЛАГах і турмах, часта цэлае жыцьцё. А хрысьціянам увогуле наканавана цярпець. Пачытайце Апостальскія дзеі.
[ 05/09/2007-13:11 ]
Сп. Павал, якія НОВЫЯ фомы грамадзянскага супрацiву можна зараз ўкаранiць у нашу барацьбу? (маю на ўвазе што-небудзь эфектыўней джынсавых флэшмобаў)
На мой погляд, найбольш эфэктыўная форма працы зараз – досьвед хрысьціянскай дэмакратыі, сустрэчы ў сямейным коле, у прыватных дамох, у невялікіх групах вернікаў, адмыслоўцаў, зацікаўленых. Найбольш моцныя і розгаласныя акцыі цяпер – гэта акцыі салідарнасьці. Прыкладам, калі у мястэчку тысяча чалавек за апошнія 10 гадоў падпісвалася за дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты, у дэпутаты, — ствараецца база зьвестак, і кожнаму з гэтай тысячы ў выпадку, калі нешта здараецца з адным, тэлефануюць, заклікаючы выявіць салідарнасьць (прыйсьці, падтрымаць маральна ці матэрыяльна). Адзін за ўсіх – усе за аднаго! На мясцовым узроўні гэта асабліва важна.
[ 05/09/2007-13:15 ]
Доброго дня, Павел Константинович! Не надоело Вам ещё бегать по граблям? Я не склонен приделывать белые крылья БРСМ и молодёжным бюрократам. Но … Они вместо того, чтобы бузить на площадях и провоцировать силовые структуры на неадекватные действия, успешно осваивают науку драки под ковром. Одну из главных в политике. Мне кажется, не всякая политическая активность во благо. Нужно сперва научиться думать, а потом идти на улицу, если понадобится. Или Ваша цель — яркие массовые зрелища для иностранцев и информационных шакалов, революция по форме, а не по сути? Спасибо за ответ. И за содержательные и честные ответы во время предыдущего форума тоже спасибо. К. Рин.
Барацьба бульдогаў пад дываном – ня наш мэтад у палітыцы. Нашыя каштоўнасьці – у змаганьні, вера, любоў, праўда, справядлівасьць.
[ 05/09/2007-13:17 ]
дзе можна набыць такую ж кашулю (з арнаментам) як у вас?
Гэтая кашуля – падарунак маладафронтаўцаў на 30-годздзе. Мне яны ня кажуць, дзе набылі яе, але Вы пры сустрэчы спытайцеся.
[ 05/09/2007-13:22 ]
Sionnia ranicaj pa radyjo «svaboda» prahucau frahment intervju z S.Aleksievic, dzie jana uzhadala, sto u carskija casy u tvoracaj intelehiencyji isnavala pacuccio hodnasci. tak bylo sumna cuc, sto viadomaja pismiennica, daje jak pryklad nam, bielarisam carckija casy. a ci josc u vas autarytet siarod bielaruskaj tvorcaj intelehiencyji? nie istotna heta sucanaja asoba abo histarycnaja. Liusia
Творчая інтэлігенцыя разам са сьвятарамі — гэта соль нацыі. Для мяне найвялікшыя аўтарытэты – гэта Францішак Скарына, Францішак Багушэвіч, Адам Станкевіч, з сучасьнікаў – Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў і Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў і Аляксей Марачкін, Радзім Гарэцкі, Анатоль Грыцкевіч і Андрэй Дынько.
[ 05/09/2007-13:27 ]
Павал, віншую Вас з выдатнай кнігай. Тое, што Вы пісалі дагэтуль, — палітыка ў словах. А зараз Вы сталі сапраўдным публіцыстам, які добра разумее жыцьцё. У мяне пытаньне такое. Ці чыталі Вы нешта ў Малым Сітне? Што? Нешта з класічынай літаратуры не перачытвалі? Са шчырай павагай Аляксандр Фядута
Дзякуй за пытаньне, спадар Аляксандар. Перачытваў “Братоў Карамазавых”, Аляксандра Меня, Яна Паўла Другога, камэнтары да Эвангельляў Джона Райла, ды шмат іншага.
[ 05/09/2007-13:33 ]
ці праўда што міліцыя палохае дзяўчат згвалтаваньнем? Што вы пра гэта ведаеце? Вольга
Апошнімі часамі спэцназ зьбівае беларускіх дзяўчат на акцыях. Названыя Вамі пагрозы, на жаль, адпавядаюць характару працы сёньняшніх “праваахоўных ворганаў”. Мяркую, што дэмакратычным сілам і руху “За свабоду” патрэбная моцная дружына, як гэта было калісьці ў часы росквіту БНФ.
[ 05/09/2007-13:36 ]
Што цяпер адбываецца ў Салігорску — пасадзяць яшчэ кучу людзей за ўчорашні пікет, у чым сэнс? Відавочная сіла на баку ўлады, навошта бяздумна падстаўляцца? Яны ж будуць проста сжаць і такім чынам выключаць людзей з супраціву. Калі даска, адкажыце без прапаганды.
Наколькі я ведаю, зараз у салігорскіх судах удзельнікам учорашняй акцыі салідарнасьці даюць штрафы. А пратэст і супраціў на вуліцы патрэбныя. Калі ня будзе “Маладога фронту” на вуліцах — па апазыцыянэраў рэжым прыйдзе на кухні.
[ 05/09/2007-14:35 ]
Вашы адносіны да пратэстанцкай царквы? Якая з хрысціянскіх цэркваў бліжэй па духу да дэмакраціі і свабоды? Дзякуў
Пратэстанцкая царква, безумоўна, найбольш дэмакратычная з усіх хрысьціянскіх канфэсіяў. Разам з тым свабода ня ёсьць адзіным стаўпом хрысьціянства як сьветапогляду. Поўня дактрыны – традыцыя, практыка веравызнаньня – творчы пачатак, ня менш важныя. Вельмі паважаю пратэстантаў за іхнюю бескампраміснасьць да граху, моцную веру, усеагульную адукацыю ў галіне вывучэньня Бібліі. Сярод сябраў аргкамітэту па стварэньню БХД шмат пратэстантаў.
[ 05/09/2007-14:46 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашую онлайн-канфэрэнцыю.
Вялікі дзякуй за падтрымку, разуменьне, віншаваньні і добрыя словы. Вельмі ўдзячны ўсім, асабліва за ўвагу да хрысьціянскай сутнасьці беларускай нацыянальнай ідэі. Тых, хто верыць у Бога і любіць Беларусь – не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Запрашаю усіх слухачоў Свабоды і наведнікаў вэб-сайту заўтра, 6 верасьня а 18-ай гадзіне на сьвяткаваньне 10-годзьдзя “Маладога фронту” (былая Варвашэні, 8). 8 верасьня – сьвяткаваньне працягнецца на Крапівінскім полі, а 10 верасьня – суд над кіраўніком баранавіцкага МФ Яраславам Грышчэням. Далучайцеся! Будзем разам і пераможам!