Спіс

Дзеля таго каб займець дакладнае ўяўленьне пра стан Беларусі, за апошнія два тыдні варта было абстрагавацца ад бягучкі — пагатоў сьвятаў — і проста паглядзець хакейны чэмпіянат сьвету. У фінскім лёдзе, быццам у люстры, адбіліся ўсе бледныя надзеі й відавочныя хібы сёньняшняй беларускай сьвядомасьці. Як вынік, нашая зборная зь сьвістам праляцела ў ніжэйшы дывізіён.Дзеля таго каб займець дакладнае ўяўленьне пра стан Беларусі, за апошнія два тыдні варта было абстрагавацца ад бягучкі — пагатоў сьвятаў — і проста паглядзець хакейны чэмпіянат сьвету. У фінскім лёдзе, быццам у люстры, адбіліся ўсе бледныя надзеі й відавочныя хібы сёньняшняй беларускай сьвядомасьці. Як вынік, нашая зборная зь сьвістам праляцела ў ніжэйшы дывізіён.

Зь першага ж матчу стала ясна, што беларусы падрыхтаваліся прайграваць і гуляць на выжываньне. Клясычны нацыянальны настрой. Калі глядзіш такі хакей бязь веры ў перамогу — чыста фізычна не хапае паветра. Увесь час заміраеш з стоеным дыханьнем: абы не прапусьцілі. абы вытрымалі. Няўзброеным вокам відаць, наколькі апатыя скоўвае рухі і трымае беларусаў ля сваёй брамы: куды ўжо нам, усё роўна тыя мацнейшыя. Няма волі. Няма лідэра, які павядзе за сабой каманду.

А які шыкоўны быў геапалітычны кантэкст! Выйграем — і тады змагаемся з Расеяй за месца на п’едэстале. Прайграем —трапляем на ЗША ў турніры на выбываньне зь фінальнае лігі. Усё вырашыў матч з латышамі: там, дзе нам было дастаткова і нічыёй. Бел-чырвона-белыя прыбалты разграмілі чырвона-зялёных беларусаў.

Прэзыдэнцкая адміністрацыя пацярпела буйную паразу. Аматары клянуць галоўнага хакеіста краіны. ягоны рэйтынг падае. Для апазыцыі гульня была бяспройгрышнай. Выйграюць нашыя —жыве Беларусь! Пралятаюць —жыве Беларусь без Лукашэнкі! Праўда, ніводная партыя шанцу сыграць на гэтым, як заўжды, не скарыстала.

Можна вінаваціць у правале і самога Аляксандра Рыгоравіча, І трэнэра, і савецкую школу. Але фундамэнтальная прычына крызысу што ў хакеі. што ў палітыцы, што ў грамадзтве агульная — разгубленасьць І бязьвер’е. Калі людзі не адчуваюць пад сабою краіны. маюць правінцыйную псыхалёгію, змагаюцца за прэміяльныя, а не за гонар — яны асуджаныя на пройгрыш.

Што рабіць? Ставіць на сьвежую моладзь, на зьмену пакаленьняў. Сіла нацыянальнае ідэі ўрэшце знойдзе сабе выйсьце скрозь апатыю, падаўленасьць і зьняверанасьць — і адномчы на вачох ва ўсяго сьвету накідае шайбаў і швэдам, і расейцам, і Амэрыцы.

А эпоха Лукашэнкі ў народнае памяці так і застанецца адпаведнымі палацамі ды нашай паразай у хакеі — гульні для мацакоў на сьлізкім лёдзе. Як пішуць у Інтэрнэце, хакей — усё, кропка. бай.