Спіс

Моладзь мусіць змагацца. Яе роля і прызначэньне ў любым грамадзтве, у любыя часы — у катэгарычнай і бязьлітаснай барацьбез тым, што творыцца навокал.Моладзь мусіць змагацца. Яе роля і прызначэньне ў любым грамадзтве, у любыя часы — у катэгарычнай і бязьлітаснай барацьбез тым, што творыцца навокал.
Скажаце, што такога творыцца? Ну, як: вайна ў Іраку, уціск правоў, расізм, сэксізм, засільле Галівуду… Вы што, ТВ не глядзіцё — навокал адна глябалізацыя! І маладыя людзі ў банданах, зь вясёлкавымі сьцягамі «Peace», з выявамі Чэ Гевары замест абразоў і лёгкай марыхуанавай смугой у вачах абсалютна перакананыя, што шпурляюць гэны памідор у твар найвялікшаму злу ў сьвеце.
І перамога ўсё бліжэйшая, і карцінкі тэлевізіі штодня ўсё больш кідкія, і вось дзесьці легалізавалі наркотыкі, а дзесьці — ура! — дазволілі аднаполыя шлюбы, і вось ужо 90% суайчыньнікаў выступаюць супраць вайсковае апэрацыі ў Іраку… Але раптам выяўляецца, што сяброўка — фанатка «Тату» чамусьці зрабіла аборт, сябрук-анархіст нечакана памёр ад перадазіроўкі, а ў родным краі не засталося каму выходзіць на плошчу пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Моладзь бездапаможна аглядаецца, шукае прычыны няшчасьцяў у асобах Біла Гейтса, Дональда Рамсфэльда й Джорджа Буша і баіцца сабе прызнацца, што, напэўна, гэта ўсё ж не яны. Неяк нямодна й няёмка змагацца за цьвярозасьць, цнатлівасьць і моцную сям’ю. Але рана ці позна большасьць пачынае шкадаваць, што сваю маладосьць аддалі за змаганьне за нешта іншае.
Пакуль гэта лёгка і ў кайф — запусьціць бляшанку з-пад кока-колы ў вітрыну «Макдональдзу» і зараўці што ёсьць моцы «No war!!!» (што ў перакладзе на беларускую азначае «Абы не было вайны»). Але ёсьць рэчы, важнейшыя за мір. Незалежнасьць, дэмакратыя, свабода. Беларускае новае пакаленьне вядзе сваю вайну — за краіну, за мову, за праўду.
Зрэшты, для самых крутых маладзёнаў ёсьць вораг, мацнейшы за Лукашэнку ці Пуціна. Вораг №1. Ты сам. Вайна з уласнай абыякавасьцю, нянавісьцю й спакусамі — той яшчэ action, павер. Трэба толькі прыняць выклік, каб пераканацца. На сёньня я ведаю адзінага Ваяра, здольнага прывесьці да перамогі ў гэтай вайне, — Ісуса Хрыста. Таго самага, які сказаў: «Ня мір прыйшоў Я прынесьці, а меч» (Мацея, 10:34).
Таму — змагайся, пакуль малады. Жыцьцё таго вартае.