Спіс

9‑10 сакавіка сустаршыня БХД Павал Севярынец правядзе шэраг сустрэчаў з кіраўнікамі камітэтаў Эўрапарлямэнту, Рады Эўропы, эўрадэпутатамі і экспэртамі.9‑10 сакавіка сустаршыня БХД Павал Севярынец правядзе шэраг сустрэчаў з кіраўнікамі камітэтаў Эўрапарлямэнту, Рады Эўропы, эўрадэпутатамі і экспэртамі.

Асноўныя тэмы візыту ў Страсбург – пытаньне свабоды веравызнаньня і дэмакратычных зьменаў у Беларусі, а таксама падрыхтоўка далучэньня новастворанай БХД да Эўрапейскай Народнай партыі.

У Паўла Севярынца заплянаваныя сустрэчы з кіраўніком камітэту па зьнешніх стасунках Эўрапарлямэнту Яцэкам Сарыўшам‑Вольскім, кіраўніком Дэлегацыі ЭП па дачыненьнях зь Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам, чальцом Камітэту па зьнешніх стасунках і падкамітэту па правох чалавека Бастыянам Бэльдэрам, з старшынёю і віцэ‑старшынёю Камітэта па пэтыцыях ЭП, кіраўніком кабінэту Старшыні Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы і кіраўніком падкамітэту па Беларусі, а таксама Генэральным сакратаром Эўрапейскага Форуму правоў чалавека.

Візыт арганізаваны Арганізацыяй хрысьціянскіх юрыстаў «Alliance Defense Fund», якую прадстаўляе адвакат Роджэр Кішка, і беларускімі праваабаронцамі Сяргеем і Дзінай Шаўцовымі. Сустаршыню БХД суправаджае дарадца лідэра Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.