Спіс

Вясна ў Малое Сітна прыходзіць позна – у Менску ўжо траўка, у Полацку асфальт блікуе пад сонцам, а тут, на Поўначы, лясы ўсё яшчэ стаяць па калена ў глыбокіх сьнягох. Пара бруду ў хаце, гумавых ботаў на працы й абвастрэньня хранічных хваробаў у пэнсіянэраў – усё-такі і ў вёсцы вясна ёсьць вясна.Вясна ў Малое Сітна прыходзіць позна – у Менску ўжо траўка, у Полацку асфальт блікуе пад сонцам, а тут, на Поўначы, лясы ўсё яшчэ стаяць па калена ў глыбокіх сьнягох. Пара бруду ў хаце, гумавых ботаў на працы й абвастрэньня хранічных хваробаў у пэнсіянэраў – усё-такі і ў вёсцы вясна ёсьць вясна.

І калі таяньне сьнегу агаляе на гразкае, коўзкае зямлі груды сьмецьця, калі лужыны на нашай Лясной вуліцы – ад плоту да плоту – здаюцца непераадольнымі, а па тутэйшых дарогах колькі тыдняў ня езьдзяць нават лесавозы – сэрца ўсё адно радасна тахкае: вясна!

І людзкія плыні, што запаўняюць менскія плошчы, і масы каламутна-плямістага спэцназу на дарогах, і нават тоны бруду, што хлынулі з экранаў БТ і АНТ, лепш за ўсё іншае сьведчаць: вясна, вясна!..

Хай чвякае пад нагамі – затое ўжо ціўкае на дрэвах; хай адключаюць батарэі кацельнай – затое грэе надзея, хай верашчаць і гнюсавяць на ўсё горла, бы сакавіцкія каты, тэлевізійныя прапагандысты… Але ж штодня меншае ноч, штодня сьмялей у размовах вяскоўцы, штодня вальней паветра!

Вясна ўладарна рушыць па Малым Сітне. За паўдня «хімікі» нацэджваюць зь бярозы ў бліжэйшым гаі тры літры соку. Замест хакейнага інтэршуму ды п’янога мужчынскага мату з суседзкага пакою ўсё часьцей даносіцца музыка й дзявочае шчабятаньне. А на дошцы аб’яваў, дзе звычайна паведамляюць пра канцэрты раённай самадзейнасьці, вісіць абвестка полацкае санэпідэмстанцыі аб небясьпецы курынага грыпу ў пэрыяд вясновага пералёту дзікіх птушак.

Вясна разгараецца, вясна наступае. У Менску штодня флэшмобы: з вулічнае сьметніцы, бы з гіганцкае покаўкі, распускаецца капусным лісьцем «Советская Белоруссия», а пустая кардонная скрыня з надпісам «БТ» імгненна ўсьпеньваецца першакляснымі паркімі локшынамі. Інтэрнэт цьвіце ды пахне. Увечары на сталічных плітах нечакана запальваюцца агеньчыкі, і набярэжную Сьвіслачы, бы матылькі, абсядаюць сьціжмы цудоўных папяровых жураўлікаў, няйнакш з самога выраю. Штоночы сотні людзей зьбіраюцца ля турмаў ды ізалятараў, гукаючы: «Жыве Беларусь!»

І Беларусь ажывае.

Аднойчы прачынаесься ад бразгату інтэрнацкіх дзьвярэй: моцны вецер. Цёмныя хмары валам ідуць з усходу, і за вакном аж шэра ад пылу ды запозьненага сьнегу. На парозе твар залпам калючага дробу апякае сьцюжа, ад якое ўжо пасьпеў адвыкнуць. Раптам мільгае здрадніцкая думка, што ўсё гэта была нядоўгая адліга, а наперадзе шчэ бясконцыя халады, град ды бруд… Міжволі прабіраюць дрыжыкі. Адчуваньне ўзмацняюць весткі зь Менску: пасьля сакавіцкіх маніфэстацыяў ідуць павальныя вобшукі й адлічэньні студэнтаў. Узбуджана 18 крымінальных справаў, зь іх 8 – па маладфронтаўцах. У 12 гарадох КДБ дапытвае больш як 50 хлопцаў і дзяўчат, якіх вінавацяць у прыналежнасьці да «незарэгістраванага «Маладога фронту»: зараз за гэта пагражае да 2-х гадоў турмы. Хутаесься ў ватоўку, сьціcкаеш кулакі й бязгучна пра сябе молісься.

Але вось усьмешлівы вясковец паціскае руку й цішком пытае: «Ну, як там нашы ў Менску? Трымаюцца?..» – і цёпла робіцца ў сэрцы. «Чуў, нейкія эвангелісты да нас прыехалі, ля рэчкі пасяліліся, кніжкі раздаюць?..» Нарэшце, дзякуй Богу! На душы амаль сонечна. Сотні маладафронтаўцаў і проста незапалоханых людзей распачынаюць кампанію салідарнасьці – падпісваюцца ў абарону маладых змагароў, разам выступаючы ад імя «незарэгістраванай арганізацыі», і гэтым паралізуюць драконаўскую «крыміналку».

Няма ніякага сумневу, гэта ўжо дакладна ВЯСНА. Нават не пара году – Нацыянальнае Абуджэньне.

Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі