Спіс

Калі я пабачыў тое, што ў Малым Сітне засталося ад колішняй гаспадаркі наваполацкага заводу «Вымяральнік», падалося, што гэта — руіны разбомбленага Грознага.Калі я пабачыў тое, што ў Малым Сітне засталося ад колішняй гаспадаркі наваполацкага заводу «Вымяральнік», падалося, што гэта — руіны разбомбленага Грознага.

Фэрма, дзе трымалі больш за сто кароваў, цяпер стаіць з прабітым дахам, бяз шыбаў і абсталяваньня. Пра кацельню, што ацяпляла палову навакольля, нагадвае толькі высозны комін, на які мясцовыя жыхары лазяць, каб злавіць мабільную сувязь. Ад трохпавярховага інтэрнату для супрацоўнікаў гаспадаркі засталася цагляная скрыня. Усё ўсярэдзіне — ад дашчанай падлогі да дзьвярных клямак — разрабавана. Дзіцячы летнік «Зорны» на маляўнічых берагах возера Ізмок — калісьці адзін з найлепшых у Беларусі — ужо як два гады знаходзіцца ў аварыйным стане. А калі глядзіш на цэх па вырабе бэтону — перад вачыма ажывае Берасьцейская крэпасьць. Такое ўражаньне, што будынак расстрэльвалі прамой наводкай, а абаронцы паміралі, але не здаваліся… Цяпер з гэтай цэглы ў Сітне муруюць печкі.

За часамі застою наваполацкі «Вымяральнік» быў звышсакрэтным прадпрыемствам савецкай «абаронкі» й вырабляў абсталяваньне для касьмічных караблёў. Працаваць сюды бралі толькі надзейных грамадзянаў зь бездакорнай біяграфіяй. У Сітне расказваюць, як вартаўнік, якому заманулася вынесьці з заводу мэталёвы ліст на ўваход у хату, выціраць боты (аказалася — плаціна), загрымеў у турму на тры гады. Ляснуў СССР — ляснула вытворчасьць. Цяпер «Вымяральнік» робіць машынкі для закатак у слоікі. Колішняя гаспадарка ў вёсках кінута на разрабаваньне згаладаламу насельніцтву.

Выміраньне «Вымяральніка» — індыкатар камуняцкае псыхалёгіі. З аднаго боку — жахлівае марнатраўства: не сваё — не шкада. Зь іншага — прага чужое маёмасьці, імкненьне да разбурэньня і жывёльны рэфлекс — цягнуць, што кепска ляжыць, у сваю нару.

А корпус інтэрнату так просіцца стаць шматканфэсійным хрысьціянскім цэнтрам, дзе знойдзецца месца і праваслаўнаму брацтву, і каталіцкаму хосьпісу, і пратэстанцкай місіі…

А былы цэх па вытворчасьці бэтону чакае прадпрымальніка, добрага гаспадара, які забясьпечыць будаўнічымі матэрыяламі навакольле.

А кацельня так патрэбная мясцовым уладам, каб абаграваць установы, турбазы, інтэрнаты…

А летнік — беларускай турфірме…

Колькі такіх вымерлых вымяральнікаў, закінутых вайсковых гарадкоў, турбазаў, гаспадарак, усяе інфраструктуры разбуранай імпэрыі па ўсёй Беларусі? А колькі грошай дзяржава траціць сёньня на будаўніцтва? Колькі атрымлівае ад прыватызацыі? Колькі прадпрымальнікаў гатовыя ўжо цяпер плаціць за практычна гатовыя офіс, цэхі, склады? Колькі хрысьціянскіх цэркваў і дабрачынных арганізацыяў нудзяцца без уласнага памяшканьня? Колькі яшчэ руплівыя, ашчадныя беларусы будуць трываць гэткае марнатраўства, разбурэньне й спусташэньне?

Каб на руінах вымерлых «вымяральнікаў» паўстала Новая Беларусь — у 2006-м абавязкова трэба перамагаць!

[12 лістапада 2005]
Павал Севярынец, Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі