Спіс

Зноў моладзь на вуліцах Менску. Дзень Волі. Тысячы маладых у першых шэрагах. Зноў — допыты, арышты, ператрусы. Дзяніс Дзянісаў чакае суду за «масавыя беспарадкі». Барыс Гарэцкі галадае на «сутках». Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу прыдумалі чарговыя спагнаньні, каб пазбавіць права на амністыю. У крымінальнай справе Маладога фронту — ужо пяцёра падазраваных і больш ста дапытаных у 18‑ці гарадох.Зноў моладзь на вуліцах Менску. Дзень Волі. Тысячы маладых у першых шэрагах. Зноў — допыты, арышты, ператрусы. Дзяніс Дзянісаў чакае суду за «масавыя беспарадкі». Барыс Гарэцкі галадае на «сутках». Зьмітру Дашкевічу й Артуру Фінькевічу прыдумалі чарговыя спагнаньні, каб пазбавіць права на амністыю. У крымінальнай справе Маладога фронту — ужо пяцёра падазраваных і больш ста дапытаных у 18‑ці гарадох.

А вось у Сітне — сваё змаганьне. Якраз пад Дзень Волі выдалі заробак за люты. П’янства, сваркі й кулачныя разборкі — ці то празь вясновае абвастрэньне, ці то ў выніку сэзоннага авітамінозу, ці праз усё горшае жыцьцё — і праўда лютыя. Вяскоўцы набіраюць гарэлкі, «чарніла», самагону, бы гранатаў перад танкавай атакай, — і пасьля нядоўгага расьпіцьця баі мясцовага значэньня залпам выбухаюць на кожнай вуліцы. Б’юць субутэльнікаў, слабейшых, занадта гаваркіх, падхалімаў у начальства й проста тых, хто трапіцца пад руку. Калі ў інтэрнацкім пакоі насупраць пачынаецца п’янка, можна засякаць час — праз паўтары гадзіны сьцены скалануцца ад удараў. Выглянуўшы на дзікія крыкі, можна пабачыць, напрыклад, на падлозе, у запырсканым крывёю пакоі, хлопца, які з апошніх сілаў адбіваецца ад зэдліка, дзе заблыталася нага, і да зьнямогі калоціць перакулены спружынны ложак: ваяр яўна ляснуў зь белага каня.

Колькі сіценцаў ды алёшчынцаў пасьля некалькіх дзён «змаганьня» ходзяць зь гематомамі ды пераломамі; полацкія міліцыянты, што прыяжджаюць на выклікі сужыцелек ды матак, са звыклым уздыхам занатоўваюць: «Са словаў пацярпелага, выпадкова ўпаў з ганку ды ўдарыўся тварам…» Ані зьместу, ані наступстваў грандыёзных бітваў празь месяц ужо ніхто не згадае — але вось сёньня, цяпер, калі алькаголь даў у галаву і мора адчаю ды несправядлівасьці вакол здаецца па калена, можна распранутым да пояса рушыць па вуліцы, бы Матросаў на амбразуру, міма ўсіх гэтых кантораў, сельсаветаў і непрыяцельскіх хатаў зь дзікім нечалавечым ровам: «За‑аб’‑ю‑у‑у!!!»

«Ды ў мяне прапрадзед у Каліноўскага быў, чуеш?! — дыхае ў твар жывым сьпіртам аднагодак. — Ай, нічога ваша партыя не разумее…»

Ціхія, прыніжаныя вяскоўцы ды хімікі пасьля дзьвюх‑трох бутэлек тутэйшага «кактэйлю Молатава» ператвараюцца ў марскую пяхоту — і адкуль толькі бяруцца сіла, нахабства ды гэты зьвярыны роў!

Знаёмы аўганец, што доўга жыў у Расеі, неяк напісаў: наколькі ціхамірныя і апатычныя п’яныя расейцы — настолькі агрэсіўнымі й жорсткімі робяцца беларусы. Вядома, ёсьць пэўныя стадыі ап’яненьня: выходзіць, расейцы набіраюцца да поўнага атупеньня, а беларусы, наадварот, каб увайсьці ў раж ды зьдзічэць. Тым часам нацыянальны патэнцыял нянавісьці, гневу, ваяўнічасьці пагрозьліва перапаўняецца. Паводле вядомай формулы — «што ў цьвярозага наўме…», — узьнікае пытаньне: дык які ён, беларус, сапраўдны?

Ці не адсюль — фэномэны падсьвядомасьці накшталт «Зянон‑хопу»?

І вось зьдзіўляесься — няўжо страшэнныя масавыя бойкі ў Сітнах, Маларытах ды Мар’іных Горках адбываюцца ў краіне, дзе толькі 15—18‑гадовыя дзеці насьмельваюцца ісьці ў галаве калёны на апазыцыйным шэсьці? Няўжо танклявы «акулярык» або дзяўчынка‑калясачніца, якія займаюцца незалежнай журналістыкай у раёне на некалькі дзясяткаў тысячаў жыхароў — адзіныя, хто можа ўголас казаць праўду ў вочы мясцовай уладзе? Няўжо школьнікі‑маладафронтаўцы, якіх дзясяткамі дапытвае КДБ — самая сур’ёзная ў радыюсе 300 кілямэтраў ад Менску апазыцыя рэжыму?

У часы ВКЛ змагары‑шляхціцы зьбіраліся на паспалітае рушаньне дзясяткамі тысячаў. Падчас паўстаньняў ды войнаў знаходзіліся тысячы змагароў, гатовых аддаць жыцьцё дзеля Беларусі.

Няўжо стагодзьдзі прыгнёту павынішчалі зь беларусаў генэтычныя коды мужнасьці, самаадданасьці, адвагі? Няўжо засталіся толькі жывёльная злосьць ды рабская нянавісьць, што выплёскваюцца хіба ў рабскім угары?

Беларуская моладзь даводзіць: не!

Цяпер нацыянальнаму руху якраз бракуе змагароў — моцных хлопцаў, што заступяцца за дзяўчыну, на якую замахваецца амапавец, здолеюць скруціць правакатара і не аддадуць на глум бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Разам з тым, трэба разумець: на полі гвалту, зброі, нянавісьці перамагчы рэжым немагчыма. Гэта зона, падкантрольная д’яблу. Той, хто будуе змаганьне на гвалце, — непазьбежна прайграе. Гвалт супярэчыць самому паняцьцю свабоды, а свабода — гэта ўжо Божая тэрыторыя.

Таму для сёньняшняга пакаленьня нацыянальнага руху галоўнае змаганьне адбываецца не на плошчах і нават ня ў камэрах, а найпершыя ворагі — не міліцыянты ці гэбісты. Найважнейшая бітва йдзе ў самім маладым чалавеку — з боязьзю, абыякавасьцю, бязьвер’ем. Штодня, штогадзіны, штохвіліны Валадарства Нябеснае сілаю дасягаецца, і тыя, хто высільваюцца, здабываюць яго, кажа Біблія. Той, хто адолеў зло ў самім сабе, — непераможны.

А гэта значыць: менавіта змагары са страхам ды грэхам ва ўласным сэрцы будуць галоўнымі героямі нацыянальнага абуджэньня.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі