Спіс

У Малым Сітне асабліва ясна разумееш, чаму Лукашэнка просіць падтрымкі ў жэншчын. Справа ня ў тым, што жанчыны складаюць большасьць насельніцтва Беларусі. І нават ня ў тым, што ў асноўным яны галасуюць за таго, паводле вызначэньня папулярнай савецкай песенькі, сапраўднага мужчыну, які гуляе ў хакей. Рэч у тым, што ўласна мужчыны ў нас у краіне – ужо даўно вялізны дэфіцыт.У Малым Сітне асабліва ясна разумееш, чаму Лукашэнка просіць падтрымкі ў жэншчын. Справа ня ў тым, што жанчыны складаюць большасьць насельніцтва Беларусі. І нават ня ў тым, што ў асноўным яны галасуюць за таго, паводле вызначэньня папулярнай савецкай песенькі, сапраўднага мужчыну, які гуляе ў хакей. Рэч у тым, што ўласна мужчыны ў нас у краіне – ужо даўно вялізны дэфіцыт.

Здавалася б, дзе яшчэ шукаць у Беларусі «мужоў моцных», як не на радзіме Ўсяслава Чарадзея, Андрэя Полацкага й Францыска Скарыны, у вёсцы, лясным ды азёрным краі паляўнічых, рыбаловаў і змагароў за волю? Калі ўжо ня рыцараў ці джэнтэльмэнаў – дык хаця б проста нармалёвых мужыкоў?

Але на сіценскіх мужыкоў глядзець шкада. Што й казаць, калі нават у поўных сем’ях тут жонка піша заяву на алімэнты, каб спагнаць з мужавага заробку з дапамогай участковага прынамсі нейкую суму?.. Калі ісьці на выбары супраць старшыні сельсавету ў Сітне (дарэчы, таксама жанчыны) пагадзіліся адны жанчыны? Калі з п’янкамі, злоўжываньнямі й крадзяжом лесу ў прамгасе змагаецца хіба што выпускніца вучэльні майстрыца Вікторыя Віктараўна (мужчыны з такой працы проста зьбягаюць)? Калі нават у ТБМ ды МФ тут запісваюцца дзяўчаты, а хлопцы сарамліва аднекваюцца: «Я ў палітыку ня лезу»?

Пэўна, толькі гены Эўфрасіньні ды Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, што ў апошнюю вайну вынесла з поля бою сотні параненых, а сама засталася бяз рук і ног, ратуюць Полаччыну… Ды ці яе адну? «Грубая мужчынская праўда» заключаецца ў тым, што жанчыны вымушаныя працаваць на эстакадзе, узворваць палеткі, калоць дровы, браць на сябе ўсю адказнасьць за сям’ю й лёс цэлых вёсак. І, як той казаў, ані табе сьлёз, ані сантымэнтаў.

Узгадваю размову з адным баўгарынам, які прыяжджаў сюды дзеля абмену досьведам у справе «аксамітных рэвалюцыяў» – у свой час ён быў актыўным удзельнікам вулічных выступаў, што зрынулі спачатку камуністаў, а затым і іхніх спадкаемцаў – сацыялістаў. «Праглядаў запісы ўсіх вашых апошніх дэманстрацыяў, – казаў мне ён, – і нічога не разумею. Чаму ў вас наперадзе заўсёды ідуць дзеці? У нас студэнтаў, а тым больш школьнікаў запіхвалі паглыбей у калёну – тут жа справа сур’ёзная. Тое самае ў грузінаў, азэрбайджанцаў, сэрбаў… Увогуле, дзе вашыя мужыкі?

І праўда: увогуле, дзе нашыя мужыкі?

Мужчынскія ўчынкі ў сёньняшняй Беларусі – зьява настолькі рэдкая, што кідаецца ў вочы. Вось Аляксандар Казулін галадуе больш за месяц. Вось Аляксандар Мілінкевіч, запісаны ў інцыятыўныя групы больш як 200 апзыцыйных кандыдатаў, езьдзіць па ўсёй краіне й добрасумленна зьбірае подпісы. Вось Мірон уздымае чарговы бел-чырвона-белы сьцяг па-над Віцебскам. Маладафронтаўцы, у якіх перасаджалі ўсіх лідэраў, пад пагрозай 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу працягваюць акцыі пратэсту й выходзяць на плошчу.

Беларусь краіна хрысьціянская, і таму патрыярхальная. Мужчына – кармілец і абаронца, апірышча сям’і й лідэр грамадзтва. Калі цяперашнія мужыкі не адчуваюць роднае зямлі пад нагамі й Госпада Бога па-над сабой, сьпіваюцца, губляюць волю й гонар, ператвараюцца ў мэблю ва ўласнай хаце – гэта разбурае і сям’ю, і працу, і нацыю.

Беларусі наканавана трымацца на моцных мужчынах. Бо «жонцы галава муж» і «кожнаму мужу галава – Хрыстос» (Да Карынцянаў 11:3).

На жанчынах Беларусі ня выцягнуць. Горы работы й нетры занядбанага багацьця, вяршыні творчасьці й далягляды духу, вуліцы й начныя дахі чакаюць сапраўдных беларускіх мужчынаў.

Мужыкі! Досыць сьпівацца, лайдачыць і хавацца па кухнях. Пад’ём!

Гэта нашая рызыкоўная, руплівая, цяжкая мужчынская справа – нацыянальнае абуджэньне.

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі